Барысаў

Горад
Барысаў
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1102
Першая згадка
1127
Плошча
  • 45,97 км²
Вышыня цэнтра
169 ± 0 м
Насельніцтва
  • 135 696 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 177
Паштовыя індэксы
222120
Аўтамабільны код
5
СААТА
6208501000
Барысаў на карце Беларусі ±
Барысаў (Беларусь)
Барысаў
Барысаў (Мінская вобласць)
Барысаў

Бары́саў[2] (трансліт.: Barysaŭ) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Барысаўскага раёна, на рацэ Бярэзіне. За 71 км на паўночны ўсход ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Орша, на аўтадарозе Мінск — Масква.

Наконт паходжання назвы Барысава няма поўнай згоды.

Паводле найбольш вядомай версіі, назва -- звычайны атрапатапонім ад імя Барыс («Барысаў горад»), якое звязваюць з полацкім князем Барысам Усяславічам. Упершыню горад згаданы менавіта з такой назвай пад 1127/1128 годам (у Лаўрэнцьеўскім і Іпацьеўскім спісах, адпаведна), імаверна, яшчэ пры жыцці Барыса Усяславіча. Беларуска-літоўскія летапісы XVI ст. проста звязваюць заснаванне горад з Барысам Услявічам, следам таксама робіць і расійскі гісторык XVIII ст. В. Тацішчава, ён дае і акалічнасці заснавання пад 1102 годам, але не называе крыніцы, што ўласціва яго «Гісторыі Расійскай»[3], імаверна, гэта яго "рэканструкцыя". Аднак, археалагічныя даныя пацвярджаюць заснаванне горада на пачатку XI cт.

Ёсць і іншая версія, упершыню выказаная археолагам М. Ткачовым. Ён звярнуў увагу на адну з карт фламандскага картографа і географа Г. Меркатара, надрукаваную ў 1595 годзе ў «Атласе, або касмаграфічных разважанні пра стварэнне сусвету і выява створанага» (лац. Atlas sive Cosmographicae Meditationes de Fabrica Mundi et Fabricati Figura).

На карце «Літва» (Lithvania) выяўлена Вялікае Княства Літоўскае, Барысаў (Borißow) паказаны размешчаным на левым беразе ракі Бярэзіны паміж вусцямі рэк Сха (Scha) і Барыса (Borißa)[4]. Паводле М. Ткачова, гэта сведчыць, што назва Барысава — не адыменная, а паходзіць ад ракі Барысы.

Карта Меркатара — адзінае вядомае на сёння сведчанне пра гэты гідронім. Каля Старабарысава, у якім знаходзіцца старажытнае барысаўскае гарадзішча XII—XIII ст., сапраўды ў Бярэзіну адна за адной злева ўцякаюць дзве ракі, засведчаныя яшчэ на картах пачатку XX ст. Іх назвы не фіксуе (не знайшоў у пісаных крыніцах) і стваральнік найбольш поўнага рэестру рэк дняпроўскага басейна П. Маштакоў[5].

Карта Меркатара 1595 г., дзе пазначаны Барысаў
Карта Меркатара 1595 г., дзе пазначаны Барысаў і рака Барыса

Калі рачная назва Барыса існавала, то яна балцкага паходжання.

Балцкі гідранімічны пашыральнік -is- у гідронімах тыпу Dubysà, Lavysà, у тапоніме Kilbisai[6]. Адпачатная балцкая форма мусіла быць тыпу Barysà.

Корань Bar- у літоўскіх рачных назвах Barys, Bar-upė, якія лічацца вельмі старажытнымі. Той жа корань, з пашыральнікам -t-, і ў літоўскіх гідронімах тыпу Bartuva, у назве прускай ракі *Barta (ад яе мела пайсці назва зямлі прускага народу бартаў), у якіх аснову Bar-t- звязваюць з індаеўрапейскім *bher- «булькатаць; імкліва рухацца»[7][8][9].

Тыпалагічна пара Borißa : Borißow можа быць параўнаная з парай Арэса : Aressow (назву ракі Арэса параўноўваюць з гэтым прускім тапонімам, у іх супольны корань Ar-, ад *er- / *or- «рухацца»).

Назва *Барыса́ значыць «Хуткаплынная (рака)».

Герб: у сярэбраным полі «барочнага» шчыта на траве сярэбраная брама паміж дзвюма вежамі пад чырвоным дахам, над якімі на сярэбраным воблаку стаіць Святы Пётр з двума ключамі ў руцэ.

Сцяг: прамавугольнае палотнішча з адносінамі шырыні і даўжыні як 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: чырвонай, у адну чвэрць шырыні, белай (сярэбранай), у дзве чвэрці і зялёнай, у адну чвэрць; пасярэдзіне вонкавага боку — выява Святога Пятра з ключамі ў руцэ.

Вядомы гістарычны герб Барысава быў дараваны гораду 14 чэрвеня 1792 г. каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім.

Галоўнай фігурай герба з’яўляецца Пётр, святы і апостал, рыбак, кіраўнік дванадцаці апосталаў і адзін з найбліжэйшых сябраў Ісуса. У хрысціянскім мастацтве Пятра часта адлюстроўвалі з двума ключамі ад Раю, якія ён атрымаў ад Хрыста.

Сучасны герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 23 мая 2000 г. № 41.

Сучасны герб адрозніваецца ад гістарычнага. Так, на гістарычным гербе брама адчыненая, на сучасным брама ў Рай зачыненая.

Паводле археалагічных даследаванняў, узнік на пачатку XII ст., паводле В. Тацішчава заснаваны ў 1102 годзе полацкім князем Барысам Усяславічам. Таксама ёсць неверагодныя звесткі пра заснаванне ў 1032 годзе вялікім князем кіеўскім Яраславам Уладзіміравічам. Гарадзішча старажытнага Барысава размяшчалася (паводле Г. Штыхава) на левым беразе ракі Бярэзіны. Упершыню згадваецца ў Лаўрэнцеўскім летапісе пад 1127 годам.

Верагодна, у 1-й палове XIV ст. адбыўся перанос Барысава з першапачатковага месца (цяпер гарадзішча ў в. Старабарысаў) на новае, за 4 км ніжэй па цячэнні Бярэзіны. Новы драўляны замак быў пабудаваны на востраве ў пойме ракі, злева ад яе галоўнага рэчышча, прыблізна за 1,5 км на паўночны захад ад сучаснага аўтамабільнага моста (цяпер тут па вул. Гогаля знаходзіцца жылы сектар, станцыя юнатаў, медвыцвярэзвальнік).

У канцы XIV ст. Барысаў разам з навакольнай воласцю падпарадкоўваўся непасрэдна вялікаму князю Вітаўту. Апошні ў 1396 годзе выдаў «борысовцам» адмысловы прывілей, у якім вызначаў парадак прыёмкі і ўліку мядовай даніны.

Горад моцна пацярпеў у выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 (Гл. таксама Аблога Барысава).

У 1563 г. Барысаў атрымаў магдэбургскае права. У 1563—1569 гг. цэнтр староства, належаў Агінскім, Радзівілам. З 1569 г. у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства.

З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, з 1795 г. цэнтр павета. У 1796 г. атрымаў новы герб (стары герб пад расійскім арлом). У той жа час горад быў прададзены Радзівіламі Клецкай ардынацыі расійскаму скарбу. Рэзідэнцыя Радзівілаў была перанесена ў раён вёскі Барысаў Стары (зараз вёска Старабарысаў), дзе была пабудаваная мыза Радзівілаў. Пасля паўстання 1863 года Радзівіл прадаў усе свае землі на Барысаўшчыне расійскаму скарбу. Пазней землі выкупіў дзядзька цара Мікалая.

У вайну 1812 года (26—29 лістапада) каля Барысава ў баях каля вёсак Студзёнка і Вялікае Стахава Вялікае войска Напалеона ў час яго пераправы цераз раку Бярэзіну панесла вялікія страты.

Падчас паўстання 1863 года студэнтам з Барысава Антонам Трусавым быў узначалены партызанскі атрад, які ваяваў на Ігуменшчыне. У гонар Трусава ў Барысаве названа вуліца.

У 1885—1895 гг. дзейнічала Барысаўская фабрыка драўляных шавецкіх шпілек і капылоў. У 1905 г. заснаваны Барысаўскі шкло-хрустальны купецкі завод. У 1914—1916 гг. дзейнічала Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя.

У маі 1917 года пачаў дзейнасць Барысаўскі Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў[10]. З 28 лютага 1918 года Барысаў знаходзіўся пад германскай акупацыяй. Пасля сыхода з горада бальшавікі ўзарвалі секцыю чыгуначнага маста праз Бярэзіну. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Актыўны супраціў немцам аказвалі партызанскія аддзелы БНР, створаныя эсэрамі. Узначальвалі іх беларусы з Барысаўшчыны Юрка Моніч і Лукаш Сяменік. 2 снежня 1918 года горад занялі савецкія войскі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б горад у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны 10 жніўня 1919 года Барысаў знаходзіўся пад акупацыяй Польскай Рэспублікі. Пад ціскам бальшавікоў польскія войскі пакінулі левабярэжны Барысаў і замацаваліся на правым беразе Бярэзіны. 25 мая 1920 года бальшавікі захапілі правабярэжны Барысаў.

З 31 ліпеня 1920 года горад у складзе БССР. З 1924 года цэнтр Барысаўскага раёна, у 1924—1927 гадах — Барысаўскай акругі. 7 красавіка 1932 года ў Барысаве пачаўся галодны бунт, выкліканы савецкай сельскагаспадарчай палітыкай. У выніку, 9 красавіка хлеб быў завезены, і 10 красавіка выступы сціхлі. На працягу красавіка 1932 года сваіх пасад былі пазбаўлены — старшыня Барысаўскага ЦРК Розін, кіраўнікі Барысаўскай міліцыі Шквор і Лібман, начальнік ДПУ Барысаўскага раёна Прывольскі. Быў зняты з працы і сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б Тамашэўскі[11]. 3 мая 1933 года галодныя жанчыны і дзеці выйшлі на вуліцы горада і запатрабавалі ад тагачасных уладаў хлеба. Да іх далучыліся работнікі мясцовай запалкавай фабрыкі «Бярэзіна», якія абвясцілі страйк. Ноччу з 3 на 4 мая супрацоўнікі НКУС арыштавалі каля 1400 барысаўчан, што ўдзельнічалі ў бунце. 200 чалавек расстралялі ў мясцовасці «Батарэі»[12]. З 27 верасня 1938 года — горад абласнога падпарадкавання.

У ліпені 1941 года Барысаў абаранялі Зводная дывізія палкоўніка Грышына, 1-я Пралетарская маскоўская дывізія, палкі дывізіі НКУС па ахове чыгункі, умацаваныя бронецягнікамі, авіяцыя. Савецкія войскі не здолелі спыніць адну 18-ю танкавую дывізію Вермахта і пасля цяжкіх абарончых баёў здалі горад. Замацаваўшыся паміж Неманіцай і Лошніцай, савецкія войскі спрабавалі адбіць горад, але былі вымушаны пакінуць і гэтую лінію абароны. Да гэтага часу невядома, колькі чырвонаармейцаў загінула пры абароне горада і дзе яны пахаваныя.

У Вялікую Айчынную вайну акупанты на тэрыторыі горада стварылі 6 лагераў смерці (у тым ліку на тэрыторыі 60-га палка сувязі (былыя кавалерыйскія кашары), зялёны гарадок (тэрыторыя 7-га інжынернага палка), тэрыторыя 740-й зенітна-ракетнай брыгады), дзе знішчылі больш за 33 тыс. чалавек. (Гл. таксама Абарона Барысава (1941))

3 ліпеня 1944 года 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, заняла Барысаў. Пры штурме горада вызначыліся танкісты з авангарда брыгады. Група з трох танкаў спрабавала захапіць аўтамабільны мост праз Бярэзіну. Адзін танк быў падбіты перад мастом, другі за мастом. Трэці танк Паўла Рака прарваўся ў горад і пасля боя быў спалены праціўнікам. Імёны экіпажаў двух іншых танкаў невядомыя і памяць іх, акрамя экіпажа Рака, якому доўгі час стаяў помнік у Барысаве, ніяк не ўшанавана.

У 2006 годзе адбылося аб’яднанне горада Барысава і Барысаўскага раёна ў адзіную адміністрацыйную структуру — Барысаўскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Барысаве.

  • XX стагоддзе: 1997 год — 159,3 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2005 год — 150 тыс. чал.; 2006 год — 149,9 тыс. чал.; 2007 год — 149,7 тыс. чал.; 2009 год — 147 529 чал. (1 студзеня)[13], 147 381 чал. (14 кастрычніка, перапіс)[14]; 2010 год — 147 052 чал.[13]; 2011 год — 146 440 чал.[13]; 2012 год — 145 879 чал.[15]; 2013 год — 145 659 тыс. чал.[16]; 2014 год — 145 223 чал.[17]; 2015 год — 144 945 чал.[18]; 2016 год — 143 919 чал.[19]; 2017 год — 143 287 чал.[20]

Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, харчовай, швейнай, хімічнай і хіміка-фармацэўтычнай прамысловасці, напрыклад Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, «Барымак»; па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш. Гасцініцы: «Бярэзіна», ААТ «БАТЭ», РУП «Барысаўскі завод агрэгатаў», «Экран», «Аўтагідраўзмацняльнік».

  • Барысаўскі аб’яднаны музей.
  • Народны тэатр Відарыс.
  • Дом культуры
  • Раённыя дамы культуры Лядзішча, Печы
  • Парк культуры і адпачынку імя Горкага
  • Кінатэатр Мір (не працуе)
  • Кінатэатр Радзіма (знесены)
  • Кінатэатр Перамога
  • Кінатэатр Кастрычнік
  • Музей на костках — выстава савецкай вайсковай тэхнікі каля помніка ахвярам нацызма на вул. Чапаева.
  • Футбольны клуб БАТЭ — шматразовы чэмпіён Беларусі па футболе.
  • Гарадскі стадыён у Барысаве акрэдытаваны для правядзення міжнародных матчаў па футболе.
  • У 2014 годзе адкрыўся новы стадыён «Барысаў-Арэна», на якім праводзяцца хатнія матчы.
  • Стралковы клуб Федэрацыі прафсаюзаў
  • Гарадскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў горада Барысава на вул. 8 сакавіка.
  • Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна на вул. Дзяржынскага

Будынкі рэлігійных культаў

[правіць | правіць зыходнік]
Уваскрасенскі сабор
Царква Дзмітрыя Данскога

Воінскія часці МА РБ у Барысаве і Барысаўскім раёне

[правіць | правіць зыходнік]
  • Упраўленне Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання (праспект Рэвалюцыі за помнікам Леніну).
  • 258-ы асобны батальён аховы і абслугоўвання (праспект Рэвалюцыі, былыя кавалерыйскія кашары).
  • 60-ы асобны Баранавіцкі полк сувязі (праспект Рэвалюцыі, былыя кавалерыйскія кашары).
  • 740-я зенітна-ракетная Мінская брыгада, в/ч 30151 (раён гаражоў Мідас, вул. Ватуціна).
  • 244-ы цэнтр радыёэлектроннай разведкі.
  • 814-ы цэнтр тэхнічнага абслугоўвання (вул. Чалоўскай).
  • 34-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі (вул. Дняпроўская, Лядзішчы).
  • 527-я асобная рота спецыяльнага прызначэння (вул. Дняпроўская, Лядзішчы).
  • 10-ы асобны батальён радыёэлектроннай барацьбы з наземнымі сродкамі, в/ч 93685 (вул. Дняпроўская, Лядзішчы).
  • 310-я гвардзейская Беластоцкая, ордэнаў Кутузова 3-й ступені і Аляксандра Неўскага, асобная група артылерыі (вул. Дняпроўская, Лядзішчы).
  • 110-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння.
  • 80-ы асобны Севастопальскі батальён радыяцыйнай, хімічнай і бактэрыялагічнай абароны.
  • 7-ы інжынерны Торуньскі ордэнаў Аляксандра Неўскага і Чырвонай зоркі полк (Зялёны гарадок).
  • 1019-ы камандна-разведвальны цэнтр.
  • 592‑гі ваенна-медыцынскі цэнтр (вул. Шпітальная).
  • 72-гі гвардзейскі аб’яднаны вучэбный цэнтр (вул. Сярэбранікава, Печы).
    • 320-я школа падрыхтоўкі спецыялістаў інжынерных войскаў (Печы).
  • 227-ы агульнавайсковы палігон (вул. Галіцкага).
  • Артылерыйскія склады (вёска Вялікае Стахава).
  • 139-ы цэнтр метралагічнага забеспячэння
  • 121-я навігацыйна-тапаграфічная часць
  • 1825-я база вымяральнай тэхнікі

Фартыфікацыя Барысава

[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская архітэктура XIX стагоддзя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Гандлёвыя рады (1806—1823)
  • Будынак казначэйства
  • Рэшткі грэблі млына праз Сху
  • Будынак пажарнай часткі

Грамадзянская архітэктура XX стагоддзя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Будынак чыгуначнага вакзала (пач. XX ст.)
  • Жылыя дамы (пач. XX ст.)
  • Грэбля на паромную пераправу ад Барысаўскага замка да Бярэзіны. Амаль цалкам знішчана пры будаўніцтве гандлёвага цэнтра і новага моста.
  • Рэшткі парка насупраць Музея
  • Рэшткі парка каля Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна каля вул. Дзяржынскага
  • Былы ваенны гарадок Лядзішча — комплекс жылых і вайсковых будынкаў пачатку 1930-х гадоў.
  • Былы ваенны Новы гарадок (Ватуціна) — комплекс жылых і вайсковых будынкаў 2-й паловы 1930-х гадоў.
  • Ваенны гарадок Печы — комплекс жылых і вайсковых будынкаў 2-й паловы 1930-х гадоў.
  • Рэшткі станцыі хуткай дапамогі і пажарнай часткі каля 2-й паліклінікі.

Грамадзянская архітэктура XXI стагоддзя

[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе пачалося будаўніцтва новага мікрараёна на месцы былога вайсковага аўтапалігона (вул. Брылеўская). Мікрараён заселены.

У пачатку 2020 года пачалося будаўніцтва новага мікрараёна Лядзішча-2.

Помнікі без пахаванняў

[правіць | правіць зыходнік]
  • Помнік бальшавіцкай партызанке Люсі Чалоўскай
  • Помнік бальшавіку Арджанікідзе
  • Помнік бальшавіку Леніну
  • Помнік князю Барысу
  • Помнік экіпажу танка Рака
  • Помнік курсантам былога танкавага вучылішча
  • Помнік салдатам і афіцэрам 1-й Пралетарскай Маскоўскай дывізіі
  • Помнік афганцам
  • Помнік салдатам, загінулым у аўтамабільнай аварыі ў 1994 годзе. Знаходзіцца за Пячамі.
  • Помнік танкістам 10-й дняпроўскай танкавай дывізіі. Знаходзіцца ў Лядзішчы.
  • Помнік танкістам Ротмістрава ў лесе ў раёне.
  • Помнік ахвярам нацызму на вуліцы 50 год БССР.
  • Памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года ў лесе на ўскрайку горада.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Татищев В. Собрание сочинений: В 8-ми томах: Т. 2, 3. История Российская Часть 2: — Репринт с изд. 1963, 1964 гг. Москва, 1994. С. 123.
  4. Image 102 of Atlas sive Cosmographicae meditationes de fabrica mvndi et fabricati figvra. https://www.loc.gov/resource/rbc0001.2003rosen0730/?sp=102&st=image&r=0.371,0.129,0.309,0.185,0
  5. П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. -- С.-Петербургъ, 1913. С. 97.
  6. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T.1. Vilnius, 1996. С. 313—314.
  7. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 58, 59.
  8. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 71—72.
  9. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 132—133.
  10. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  11. Ізноў пра галодны бунт(недаступная спасылка). borisov-e.info. Borisov-E.info (16 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 красавіка 2018.
  12. 4 траўня 1933 году ў Барысаве адбыўся галодны бунт. svaboda.org. Радыё Свабода (4 мая 2005). Праверана 12 красавіка 2018.
  13. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Результаты переписи 2009 года"Население Республики Беларусь: его численность и состав" (Том 2)
  15. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  18. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  19. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  20. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  21. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  22. Соседи по парте.
  23. Мазо Рахиль Эфраимовна Архівавана 14 красавіка 2019. (руск.) // Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі