Барэнд Карнеліс Кукук

Барэнд Карнеліс Кукук
нідэрл.: Barend Cornelis Koekkoek
Фатаграфія
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1803(1803-10-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 1862(1862-04-05)[1][2][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Johannes Hermanus Koekkoek[d]
Жонка Elise Thérèse Koekkoek-Daiwaille[d]
Дзеці Adèle Koekkoek[d] і Maria Louise Koekkoek[d]
Род дзейнасці мастак, пейзажыст
Жанр пейзаж
Мастацкі кірунак Гаагская школа жывапісу
Уплыў на Albertus Verhoesen[d]
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонага арла кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барэнд Карнеліс Кукук (нідэрл. Barend Cornelis Koekkoek, 11 кастрычніка 1803, Мідэлбург5 красавіка 1862, Клевэ) — нідэрландскі мастак.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і мастака-пейзажыста. Вывучаў жывапіс у Каралеўскай акадэміі выяўленчых мастацтваў у Амстэрдаме. Ужо ў маладосці пейзажы пэндзля Б. К. Кукука карысталіся папулярнасцю. У 1833 годзе мастак ажаніўся з дачкой свайго настаўніка і сябра Ж. А. Дайвайла, Элізай Тэрэзай; у гэтым шлюбе нарадзіліся 5 дачок. Будучы прызнаным жывапісцам, Б. Кукук заслужыў у Нідэрландах тытул «князь мастакоў». У 1834 годзе ён пераехаў у Клевэ, і ў 1841 годзе адкрыў у гэтым горадзе сваю мастацкую акадэмію і школу малявання, якая прыцягнула да сябе ўвагу многіх нідэрландскіх жывапісцаў. У 1842—1848 гадах ён пабудаваў у цэнтры Клевэ «Палац мастакоў» з майстэрні (Дом Кукук). Будынак, пабудаваны ў стылі нідэрландскага рамантызму, з’яўляецца цяпер мастацкім музеем і адным з найпрыгажэйшых архітэктурных помнікаў сярэдзіны XIX стагоддзя ў нямецкім Рэйнландзе і прылеглых да яго раёнах Нідэрландаў.

Пасля смерці мастака заснаваную ім Акадэмію мастацтваў узначаліў вучань Кукука і таксама таленавіты пейзажыст Іаган Бернгард Кломбек.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Barend Cornelis Koekkoek — 2009.