Бастарны — народ, узгаданы грэчаскім гісторыкам і географам Страбонам (I ст.), і які атаясамліваецца некаторымі даследчыкамі з плямёнамі зарубінецкай археалагічнай культуры (канец III ст. да н.э. — I ст., у сярэднім цячэнні Дняпра). Бастарны Страбона былі «смелыя і ваяўнічыя, не ведалі ані земляробства, ані жывёлагадоўлі, займаліся толькі вайсковымі практыкаваннямі і думалі толькі аб вайне».