Бастылія

Славутасць
Бастылія
фр.: Bastille
48°51′12″ пн. ш. 2°22′09″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1370
Дата скасавання 1789
Матэрыял камень[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бастылія (фр.: la Bastille, гістарычная назва la Bastille Saint-Antoine) — першапачаткова крэпасць, пабудаваная ў 1370—1381 гг., і месца заключэння дзяржаўных злачынцаў у Парыжы. У пачатку Вялікай французскай рэвалюцыі 14 ліпеня 1789 крэпасць была ўзятая рэвалюцыйна настроеным насельніцтвам і праз год разбураная, і на яе месцы падрадчык работ па зносу, П’ер-Франсуа Пало (Pierre-François Palloy) усталяваў таблічку з надпісам «Тут танчаць і ўсё будзе добра» (ici l’on danse, ah ça ira, ah ça ira!). У цяперашні час на месцы знесенай крэпасці знаходзіцца плошча Бастыліі — месца перасячэння дзясятка вуліц і бульвараў з падземным вузлом парыжскага метро з трох ліній і новай Парыжскай операй.

План Бастыліі

Упершыню месцам зняволення Бастылія робіцца у 1476 г., калі сюды быў заключаны Жак д’Арманьяк, герцаг дэ Немур, абвінавачаны ў складанні змовы супраць караля Людовіка XI. Няшчасны быў пасаджаны ў жалезную клетку, адкуль выходзіў толькі для катаванняў, і нарэшце ў 1477 г. яго абезгаловілі.

  • «Histoire de la Bastille, avec un appendice contenant entre autres choses une discussion sur ie prisonnier au masque de fer» (Лонд., 1793);
  • «La Bastille devoile, remarques et anecdotes sur le chateau de la Bastille» (3 т. 1789);
  • «Memoires de Linguet sur la Bastille» (1788);
  • «Memoires de H. M. de Latude, prisonnier pendant 35 années a la Bastille» (1793);
  • Delort, «Histoire de la detention des philosophes et des gens de lettres a la Bastille» (1829);
  • Cr. Lecocq, «La prise de la Bastille et ses anniversaires» (1881)