Бацанія трохраздзельная |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Бацанія трохраздзельная |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Bazzania trilobata (L.) Gray
|
Сінонімы |
---|
- Bazzania tridentoides W.E. Nicholson
- Bazzania trilobata var. trilobata
|
|
Баца́нія трохраздзельная (Bazzania trilobata) — від пячоначных імхоў сямейства лепідозіевых.
Сцябло ляжачае ці ўзыходнае, пілавата разгалінаванае, да 10—15 см даўжыні, са шматлікімі брушнымі плёткападобнымі парасткамі. Лісце чаргаванае, амаль супраціўнае, ад яйца- ці трапецападобнага да авальна-прамавугольнага, двух-, трохзубчастае на верхавінцы ліста. Амфігастрыі (відазмененае лісце) буйныя, зубчастыя. Гаметангіі на кароткіх брушных галінках. Каробачка на доўкай ножцы, авальная або цыліндрычная.
Расце на вільготнай глебе ў цяністых месцах пры аснове ствалоў, радзей на гнілой драўніне. Утварае буйныя цёмна-зялёныя дзернавінкі або рассеяна сярод іншых імхоў. Спадарожнік елкі.
- Баццания трёхлопастная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)