Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Усеўкраінскае аб’яднанне «Бацькаўшчына» | |
---|---|
укр.: Всеукраїнське об’єднання «Батьківщина» | |
![]() | |
Лідар |
Юлія Цімашэнка (старшыня і лідар партыі) |
Заснавальнік | Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка |
Дата заснавання | 9 ліпеня 1999 года |
Штаб-кватэра |
![]() |
Краіна | |
Ідэалогія | Ліберальны кансерватызм, еўраатлантызм |
Інтэрнацыянал | |
Саюзнікі і блокі |
Кааліцыя:
Саюзнікі:
Увайшлі у склад партыі:
Садзейнічанне на выбарах, уваходжанне
Уваходзіць (-ла) у:
|
Колькасць членаў | 600 тысяч (сакавік 2012) |
Дэвіз | «Партый шмат — Бацькаўшчына адна»[9] |
Месцаў у Вярхоўнай Радзе |
88 / 450 21 / 450 |
Месцаў у мясцовых саветах |
8900 / 158399 |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (0 чал.) |
Сайт | ba.org.ua/ (укр.) |
![]() |
Усеўкраі́нскае аб’ядна́нне «Бацькаўшчы́на» (укр.: Всеукраїнське об’єднання «Батьківщина»[11]) — палітычная партыя Украіны, кіраўніком якой з’яўляецца былы прэм’ер-міністр Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка.
У складзе Блока Юліі Цімашэнка партыя «Бацькаўшчына» ўдзельнічала ў рабоце Вярхоўнай рады Украіны з 2002 года. «Бацькаўшчына» з 2008 года з’яўляецца членам назіральнага савета Еўрапейскай народнай партыі. Лідар партыі Юлія Цімашэнка ў кастрычніку 2011 года была прысуджаная да сямі гадоў турэмнага зняволення па абвінавачванні ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў. Працэс над ёй быў шырока прызнаны палітычна матываваным[12][13]. Рэабілітаваная Вярхоўным Судом Украіны і Еўрапейскім судом па правах чалавека[14][15][16] за адсутнасцю складу злачынства. Перад парламенцкімі выбарамі 2012 года ўдзел блокаў палітычных партый у выбарах быў забаронены[17], «Бацькаўшчына» правяла кампанію пад назвай «Аб’яднаная апазіцыя „Бацькаўшчына“», высунуўшы ад свайго імя членаў іншых партый — саюзнікаў «Бацькаўшчыны»; партыйны спіс узначаліў лідар «Фронту пераменаў» Арсеній Яцанюк[18][19]. 15 чэрвеня 2013 партыі «Фронт Пераменаў» і «Рэформы і Парадак» канчаткова зліліся з «Бацькаўшчынай» шляхам самаліквідацыі[20].
Пасля рэфармавання партыі, на парламенцкія выбары 2014 года партыя «Бацькаўшчына» ідзе ў абноўленым складзе, у першую пяцёрку перадвыбарчага спісу УА «Бацькаўшчына» ўвайшлі: Надзея Саўчанка, Юлія Цімашэнка, Ігар Луцэнка, Сяргей Собалеў, Алёна Шкрум[21] па выніках мясцовых выбараў-2015 — партыя «УА „Бацькаўшчына“» атрымала другае месца, тым самым павялічыла ўдвая свой вынік у параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2014 года[22].