Бачнае выпраменьванне

Бачнае выпраменьванне
Выява
Папярэдні ў спісе ультрафіялетавае выпраменьванне
Наступны ў спісе інфрачырвонае выпраменьванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Белае святло раскладваецца ў аптычны спектр з дапамогай прызмы.

Бачнае выпраменьванне або святло[1] — электрамагнітныя хвалі, якія ўспрымае вока чалавека, даныя займаюць ўчастак спектра з даўжынёй хвалі прыблізна ад 380 (фіялетавы) да 750 нм (чырвоны) (індывідуальныя межы ўспрымання некалькі адрозніваюцца для кожнага чалавека). Такія хвалі займаюць частотны дыяпазон ад 400 да 790 тэрагерц.

Найбольшую адчувальнасць да святла чалавечае вока мае ў вобласці 555 нм (540 ТГц), у зялёнай частцы спектра. У спектры ўтрымліваюцца не ўсе колеры, якія адрознівае чалавечы мозг. Такіх адценняў, як ружовы або маджэнт, няма ў спектры бачнага выпраменьвання, яны ўтвараюцца ад змешвання іншых колераў.

Бачнае выпраменьванне таксама трапляе ў «аптычнае акно» — вобласць спектра электрамагнітнага выпраменьвання, што практычна не паглынаецца зямной атмасферай. Што тычыцца рассейвання, блакітнае святло рассейваецца на неаднароднасцях атмасферы мацней, чым святло з большымі даўжынямі хваль (у чырвоны бок спектра), і таму дзённае неба выглядае блакітным.

Спектр бачнага выпраменьвання

[правіць | правіць зыходнік]
Колер Дыяпазон даўжынь хваль, нм Дыяпазон частот, ТГц Дыяпазон энергіі фатонаў, эВ
Фіялетавы 380—440 790—680 2,82—3,26
Сіні 440—485 680—620 2,56—2,82
Блакітны 485—500 620—600 2,48—2,56
Зялёны 500—565 600—530 2,19—2,48
Жоўты 565—590 530—510 2,10—2,19
Аранжавы 590—625 510—480 1,98—2,10
Чырвоны 625—750 480—405 1,68—1,98

Зноскі

  1. Бачнае святло або проста святло ў вузкім сэнсе слова.