Матылі маюць белыя паўпразрыстыя крылы (размах 5—7 см) з чорнымі жылкамі. Пярэднія крылы дасягаюць даўжыні да 3,5 см. Па краях крылаў ідзе тонкая чорная лінія. Луска крылаў слабя, на ніжнім баку застаецца пылок, з-за чаго яны набываюць жоўты і аранжавы колер. У самцоў афарбоўка выражана ярчэй, луска адсутнічае толькі па перыферыі крылаў. Грудзі і брушка цёмныя, паверхня цела пакрыта светлымі валаскамі. Самкі большыя за самцоў, аднак іх крылы празрысцейшыя.
Aporia crataegi ♂
Aporia crataegi ♂ △
Aporia crataegi ♀
Aporia crataegi ♀ △
Яйцы жаўтаватага колеру, падоўжанайй бочкападобнай формы, з прытуплёнай вяршыняй, у даўжыню рабрыстыя. Вусені (даўжыня да 4,5 см) з добра выражанай галавой цёмных адценняў, тулавам буравата-шэрага колеру, з рэдкімі дробнымі светлымі валаскамі. Лічынка мае 8 пар ног. На целе прысутнічаюць 2 шырокія чырванаватыя палоскі ўздоўж спіны. Кукалкі бугрыстыя, светла-жоўтага або шэравата-белага колеру, з чорнымі кропкамі і плямамі, даўжынёй каля 2,5 см.
Пашырана ва ўмераных, часткова паўночных паясах Еўропы і Азіі, у Паўночнай Афрыцы, дзе дасягае найбольшай колькасці (Алжыр, Марока). На тэрыторыі Беларусі жыве ў лясах, садах, парках, часта шкодзіць ім. У Расіі сустракаецца па ўсёй еўрапейскай частцы, у Сібіры, на Даалёкім Усходзе (акрамя паўночных раёнаў). Не пераносіць доўгую зімоўку.
Лёт у маі—чэрвені. Матыль праяўляе актыўнасць у дзённы час сутак. Аддае перавагу прагрэтым сонечным месцам. Дарослыя асобіны сілкуюцца нектарам і не ўяўляюць небяспекі для сельскагаспадарчых культур. Імага ўвесь час мігруюць, каб знайсці хованку і дастатковы ўзровень вільготнасці. Часцей за ўсё селяцца каля натуральных ці штучных вадаёмаў. Кормяцца на кветках шматлікіх раслін: васілёк сібірскі, змеегалоўнік і інш.
Матыль адкладае яйцыі на верхні бок ліста ў выглядзе добра прыкметных лімонна-жоўтых кладак — купкамі ад 30 да 150 яец. Агульная пладавітасць вагаецца ў межах ад 200 да 500 яец. Развіццё адбываецца на працягу 10-20 дзён.
Маладыя вусені трымаюцца разам, пасля 2-разовай лінькі зімуюць. Вусені 2-3-га ўзросту зімуюць у кроне дрэў у своеасаблівых гнёздах, сплеценых з некалькіх сухіх лістоў пры дапамозе павуціння. Такое гняздо — месца зімоўкі больш за 40 вусеняў, кожны з якіх знаходзіцца ў асобным паўшарападобным кокане. Пры маласнежных зімах большая частка асобін у гнёздах з’ядаецца птушкамі. Увесну лічынкі пачынаюць карміцца, выядаюць пупышкі, лісце, бутоны і кветкі дрэў, затым аддзяляюцца ад асноўнай групы лічынак, пасля чаго акукліваюцца.