Баўдзіка

Баўдзіка
ірл.: Boudīka
лац.: Voadicea

Нараджэнне каля 30
Смерць 61 ці 62[1]
Муж Прасутаг[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баўдзіка (Boudicca, перакручаны лац. варыянт — Boudicea, Баўдзіцэя, памерла ў 61 г. н.э.) — правадырка брыцкага племені іцэнаў, кіраўніца паўстання супраць Рымскай імперыі ў Брытаніі.

У 16-гадовым узросце Баўдзіка стала жонкай Прасутага — правадыра племені іцэнаў. У 43 г. н.э. адбываецца ўварванне рымскага войска ў Брытанію па загаду імператара Клаўдзія. Іцэны дабраахвотна пераходзяць на бок рымлян, спадзяючыся тым самым захаваць сваю незалежнасць. Прасутаг робіць усё магчымае, каб захаваць на троне свой род і зрабіць спадчынніцамі сваіх дачок. Але ён урэшце вымушаны прызначць спадчыннікам рымскага імператара. Гэта была звычайная практыка, да якой рымляне прымушалі залежныя народы: пры жыцці кіраўніка ўлада захоўвалася за ім, але пасля смерці анексіравалася Рымам. Становішча ўскладнялася тым, што ў Прасутага не было дзяцей мужчынскага полу, а ўлада на той час перадавалася толькі па мужчынскай лініі.

Тацыт апісвае Баўдзіку як жанчыну шляхетнага роду. Яна была высокая, стромкая, трымалася горда і незалежна. Яна не цярпела падхалімства і нізкапаклонства, вяла сябе свабодна і раскована. У яе былі доўгія прамыя вогнена-рудыя воласы да поясу. Калі яны ішла, яе валасы прыгожа раздзімаліся за ею, нібыта вайсковы сцяг. Голас быў высокі і рэзкі, а позірк пранізлівы і патрабавальны. Не кожны мог яго вытрымаць. Па слвоах Тацыта, яна была разумнейшая, чым звычайна бываюць жанчыны.

Рымляне ўжо актыўна засялялі землі іцэнаў, засноўвалі свае калоніі, ставіліся да мясцовых «варвараў» з пагардай. Калі Прасутаг памёр, Рым абвясціў землі іцэнаў анэксаванымі, казу разрабавалі рымскія салдаты, а маёмасць правадыра канфіскавалі, бо ён раней пазычаў вялікія сумы ў рымскага дзяржаўнаша дзеяча і філосафа — Сенэкі. Калі мясцовыя жыхары запатрабавалі справядлівасці, Баўдзіку прылюдна высеклі бізунамі, а яе дачок згвалцілі.

Абураныя іцэны паўсталі. Незадаволеныя рымскай уладай прадстаўнікі іншых свабодных плямёнаў яшчэ задоўга да смерці Прастуага перасяліліся на востраў Англсі (цяпер востраў Мона), дзе знаходзілі прытулак розныя шляхетныя ўцекачы і друіды. Некаторы вопыт паўстання супраць рымлян ужо існаваў — напрыклад, правадыр германскага племені херускаў Арміній здолеў прагнаць рымлян са сваіх земляў, разбіўшы іх у Таўтэбургскім лесе, у выніку чаго яны вымушаны былі пакінуць усе крэпасці ў Германіі. На гэты праклыд пазней арыентавалася і Баўдзіка.

Спачатку асноўнай мэтай паўстанцаў был горад Камуладунум (Колчэстэр). Жыхарамі авалодала паніка. Яны звярнуліся да пракуратара Карта Дэцыяна па дапамогу, але той прыслаў усяго 200 апалчэнцаў, якіх брыты хутка разбілі. Брыты ўзялі горад лёгка, за 2 дні, і вынішчылі ўсіх жыхароў. Асабістую нянавіць у іх вылікаў храм, прысвечаны імператару Клаўдзію. Ён быў абсалютна чужы кельцкай рэлігіі мясцовага насельніцтва, акрамя таго жрацы сабіралі з туземцаў высокія падаткі на ўтрыманне культу. Паводле дадзеных археолагаў, горад быў метадычна разбураны. Рымскі вайскавод Цэрыаліс пастрабаваў адбіць гэты фарпост, але быў разгромлены і збег у Галію. Тады ў Брытанію быў накіраваны вайскавод Гай Святоній каб абараніць заснаваны рымлянамі горад Ландзіній (цяперашні Лондан). Тым не меней, горад быў пакінуты войскам і большасцю жыхароў. Брыты ўзялі яго і спалілі, выразаўшы ўсё насельніцтва, якое не зышло з рымлянамі. Затым паўстанцы спустошылі горад Варуламій (цяперашні Сэнт-Олбанс). Усяго ў трох гарадах было знішчана каля 17 тыс. жыхароў. Людзей забівалі вычварэнскімі спосабамі. Шляхетных жыхароў, асабіста жанчын, асуджалі на пакутніцкую смерць, прыносячы ў ахвяру багіні перамогі — Андрасце. Таксама, судзячы па археалагічным раскопкам, войскамі Баўдзікі быў разбураны горад Калева.

Параза Баўдзікі

[правіць | правіць зыходнік]
Баўдзіка і яе дачкі, скульптар — Thomas Thornycroft, standing near Westminster Pier, London

Гай Святоній меў пад сваіх кіраўніцтвам 10 тыс. салдат. Ён размясціў свае войскі ў Вэст-Мідлэндс, у вузкай цясніне, якую зарасла хмызняком, — у выніку вораг мог атакаваць толькі з фронту. Раўніна была адкрытая, с таму Святоній асцерагаўся засады. Легіянеры сталі шчыльнымі радамі, іх падтрымлівала лёгкая конніца. Войска Баўдзікі было незлічоным — па розных дадзеных ад 80 тыс. да 230 тыс. Брыты былі настолькі ўпэўненыя ў перамозе, што ўзялі на поле бою сваіх жанчын, каб тыя засведчылі перамогу. Жанчыны сядзелі на вазах, а многія бегалі па беразе з распушчанымі валасамі і факеламі.

Баўдзіка прыехала на баявое поле на калясніцы, з двума дачкамі. Яна звярнулася да войска з прамовай, дзе абвясціла, што багі заўсёды былі за справядлівую помсту: ужо разбіты адзін легіён рымлян, а астатнія думаюць аб уцёках. Рымляне спужаюцца нават шуму і воклічу яе войска і рукапашнай бітвы. Яна — не каралева, а перш за ўсё пакрыўджаная жанчына, якая помсціць — хутчэй гатовая загінуць, чым быць рабыняй, і да таго ж заклікала сваіх людзей.

Гай Святоній звяртаўся да свайго войска з заклікам не прыдаваць значэння крыкам варвараў: у іх больш жанчын, чым салдат. Іх зброя грубая, яны няўмелыя воіны, яны хутка здадуцца, як толькі адчуюць меч і адвагу рымлян. Святоній заклікаў ісці шчыльнымі радамі, кідаць у ворагаў дроцікі, валіць іх на зямлю шчытамі і рубіць мячамі. Пасля слоў вайскавода легіянеры натхніліся, а Святоній паверыў у немінучы поспех.

Рымскія злучэнні не рухаліся з месца і, абаіпіраючыся на цясніну, выпускалі ў ворагаў стрэлы і дроцікі, а затым кінуліся на іх клінам. У цеснаце брыты не маглі выкарыстоўваць свае калясніцы, а мячамі яны не маглі дастаць рымлян, якія стаялі шчыльнымі радамі і натапырыліся коп’ямі. Самі варвары не ўжылі ніякай ваеннай хітрасці, яны дзейнічалі неразважна. Калі пасля вялікіх страт яны сталі адступаць, то шлях ім перагарадзілі іх жа ўласныя вазы. Бітва перарасла ў разню: рымляне вынішчалі ўсіх, нават жанчын. Паводле звестак рымскіх гісторыкаў (верагодна, значна перабольшаных) брыты згубілі каля 80 тыс. чалавек, рымляне — каля 400 легіянераў забітымі і столькі ж параненымі. Баўдзіка прыняла атруту і памерла, бачачы катастрафічную паразу свайго войска. Па іншых звестках, яна захварэла і памерла адразу ж пасля бітвы.

Імператар Нерон прыняў рашэнне павялічыць кантынгент рымскага войска ў Брытаніі, скараціўшы пры гэтым гарнізоны на іншых межах.

Зноскі