Беатрыс Луэнга | |
---|---|
ісп.: Beatriz Luengo | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: Beatriz Luengo González |
Род дзейнасці | актрыса, спявачка, танцоўшчыца, аўтарка-кампазітар, кінаактрыса, тэатральная актрыса, тэлевядучая, кінарэжысёр |
Дата нараджэння | 23 снежня 1982[1][2] (42 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Муж | Yotuel Romero[d] |
Сайт | beatrizluengo.net |
![]() |
Беатрыс Луэнга (ісп.: Beatriz Luengo González; нар. 23 снежня 1982, Мадрыд) — іспанская спявачка, актрыса і танцорка, вядомая дзякуючы ролі Лолы ў серыяле «Танцы пад зоркамі».
Скончыла Каралеўскую акадэмію танцаў, дзе вывучала балетныя танцы і фламенка. Пераломным момантам у яе кар’еры быў 2002 год, калі яна атрымала адну з галоўных роляў у серыяле «Танцы пад зоркамі» (ісп.: Un Paso Adelante; літар. Крок наперад). З таго часу актрыса знялася яшчэ ў пяці фільмах і атрымала вядомасць за мяжой.
У 2005 годзе Беатрыс пачала музычную кар’еру, выпусціўшы свой дэбютны альбом «Mi Generación». Выпусціла пяць альбомаў, адзін з якіх («Pretendo Hablarte») мае статут плацінавага.