Лёгкая атлетыка Бег на 10 000 метраў | |
---|---|
Сусветныя рэкорды | |
Мужчыны | Джошуа Чэптэгеі 26:11.00 (2020) |
Жанчыны | Беатрыс Чэбет 28:54.14 (2024) |
Алімпійскія рэкорды | |
Мужчыны | Джошуа Чэптэгеі 26:43.14 (2024) |
Жанчыны | Алмаз Аяна 29:17.45 (2016) |
Рэкорды чэмпіянату свету | |
Мужчыны | Кененіса Бекеле 26:46.31 (2009) |
Жанчыны | Берхане Адэрэ 30:04.18 (2003) |
Бег на 10 000 метраў — стадыённая дысцыпліна лёгкай атлетыкі, адносіцца да бегу на доўгія дыстанцыі і ўключана ў праграму Алімпійскіх гульняў (для мужчын з 1912 года, для жанчын з 1988 года)[1] і чэмпіянатаў свету. Гонка складаецца з 25 кругоў па алімпійскай 400-метровай дарожке. Бег на 10 000 метраў па трэку звычайна адрозніваецца ад свайго дарожнага аналага, забегу на 10 км, тым, што адлегласць паказваецца ў метрах, а не ў кіламетрах.
Бег на 10 000 метраў на Вікісховішчы |