Мімікрыя Бейтса, або бейтсаўская мімікрыя — форма мімікрыі, пры якой ядомы від імітуе неядомы або ядавіты. Апісана ў 1852 годзе Генры Бейтсам.
Класічным прыкладам мімікрыі Бейтса сталі матылькі віду Limenitis archippus, якія паўтараюць афарбоўку іншага віду німфалід — Danaus plexippus; разам з тым, па дадзеных некаторых даследчыкаў абодва гэтыя віды аказваюцца аднолькава неядомымі для птушак, што адпавядае вызначэнню не бейтсаўскай, а мюлераўскай мімікрыі .
Бяспечныя мухі з сямейства журчалак імітуюць апасематычную афарбоўку вос.