Для паляпшэння артыкула пажадана |
Беко́н (англ.: bacon) — засоленая ахалоджаная палавіна свіной тушы, без ніжніх канечнасцей, пазваночніка, касцей таза, грудзіны.
Характарызуецца нятлустым сакавітым мясам, пранізаным роўнымі слаямі сала, а таксама белай тонкай скурай без плямаў і пашкоджанняў. Для атрымання бекону выкарыстоўваюць маладых (6–8 месяцаў) свіней мяснога тыпу, якія адкормліваюцца па спецыяльнай схеме (беконны адкорм). Салёны бекон служыць паўфабрыкатам для атрымання гатовых мясных прадуктаў (грудзінкі, карэйкі, шынкі і іншых). Вэнджаны бекон — гатовая да ўжывання вэнджаная пасоленая і вызваленая ад костак свіная грудзінка з 2 – 3 праслойкамі мышачнай тканкі. Вэнджаны бекон, як і грудзінку, выкарыстоўваюць для халодных закусак, прыгатавання супоў (напрыклад, гарохавага) і іншых страў.
Бекон распаўсюдзіўся па Еўропе пачынаючы з канца 18 ст. ў сувязі з поспехамі англічан у развядзенні мясных парод свінняў. З сярэдзіны 19 ст., калі бекон стаў папулярны ў асяроддзі беларускай шляхты, канкурэнцыю англійскаму бекону складаў дацкі. У англійскай кухні бекон, як правіла, выкарыстоўваецца не самастойна, а як смакавы дадатак у іншыя стравы — пудынгі, яечню і г. д.