Belavia | ||||
|
||||
Дата заснавання | 5 сакавіка 1996 | |||
Бонусная праграма | Belavia Leader | |||
Хабы | Нацыянальны аэрапорт Мінск | |||
Памер флота | 31 + 10 заказаны | |||
Кірункі | 56 | |||
Уладальнік | дзяржава | |||
Штаб-кватэра | Мінск, Беларусь | |||
Кіраўніцтва | Ігар Мікалаевіч Чаргінец | |||
Сайт: http://www.belavia.by |
«Белавія» (англ.: Belavia Belarusian Airlines) — нацыянальная авіякампанія Беларусі. Усе 100% акцый прыналежаць дзяржаве.
«Белавія» мае 50 прадстаўніцтваў па-за межамі краіны[1], з’яўляецца сябрам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) і Еўрапейскай асацыяцыі рэгіянальных авіякампаній (ERAA).
29 студзеня 2014 года РУП «Нацыянальная авіякампанія „Белавія“» было рэарганізавана ў ААТ «Авіякампанія „Белавія“», у выніку чаго з назвы было выкраслена слова «Нацыянальная». Паводле прэс-службы «Белавіі» будзе праведзена праца па вяртанні авіякампаніі статуса нацыянальнага авіяперавозніка[2].
Беларуская грамадзянская авіяцыя бярэ свой пачатак з 7 лістапада 1933 года, калі адбылося адкрыццё Мінскага аэравакзала, у якім вясной 1934 года прыназемліліся тры першыя самалёты По-2. У 1936 годзе быў адкрыты першы паштова-пасажырскі рэйс паміж Мінскам і Масквой.
У 1961—1983 гадах адбываецца папаўненне паветранага флоту Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі: быў набыты турбавінтавы самалёт Ан-10, рэактыўны пасажырскі самалёт Ту-124, пачалася эксплуатацыя самалёта Ту-134А. У 1983 годзе ва ўласнасць Мінскай авіяцыйнай тэхнічнай базы перайшоў першы самалёт Ту-154.
Пасля распаду СССР і набыцця незалежнасці Рэспублікай Беларусь у 1991 годзе было створана Беларускае аб’яднанне грамадзянскай авіяцыі «Белавія», якое атрымала ў спадчыну парк паветраных суднаў што належалі Беларускаму ўпраўленню грамадзянскай авіяцыі. У структуру аб’яднання ўваходзілі ўсе прадпрыемствы грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь.
5 сакавіка 1996 года была праведзена рэарганізацыя Беларускага аб’яднання грамадзянскай авіяцыі «Белавія», у выніку якой была створана Нацыянальная авіякампанія «Белавія». Флот новай авіякампаніі складаўся з самалётаў Ту-154 і Ту-134А.
У 1998 годзе адбылося аб’яднанне авіякампаній «Белавія» і «Мінскавія», у выніку якога на баланс «Белавіі» паступілі самалёты Ан-24, Ан-26 і Як-40.
У 2000 годзе адбылося аб’яднанне «Белавія» і «Магілёўавія».
У 2002 годзе была падпісана першая код-шэрынгавая ўгода з Austrian Airlines. Першы заходні самалёт у «Белавіі» з’явіўся ў 2003 годзе — у аператыўны лізінг быў узяты Boeing 737-500 (бартавы нумар EW-250PA).
29 студзеня 2014 года РУП «Нацыянальная авіякампанія „Белавія“» было рэарганізавана ў ААТ «Авіякампанія „Белавія“».
24 снежня 2019 года «Белавія» сустрэла 4-мільённага пасажыра[3].
Пасля інцыдэнту з Boeing 737-8AS, 24 мая 2021 года міністр транспарту Вялікабрытаніі Грант Шапс паведаміў, што Вялікабрытанія прыпыніла дзейнасць ліцэнзіі «Belavia», а Управа цывільнай авіацыі Вялікабрытаніі парэкамендавала авіякампаніям пазбягаць паветранай прасторы Беларусі «дзеля бяспекі пасажыраў». У той жа час, у сувязі з тым, што улады Літвы забаранілі рэйсы Belavia у/з літоўскіх аэрапортаў, авіякампанія адмяніла палёты ў Вільнюс на месяц.
У сувязі з міграцыйным крызісам 2 снежня 2021 года «Белавія» трапіла ў чорны спіс Еўрасаюза[4]. 20 снежня кампанію ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[5]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[6][7]. У жніўні 2023 года ЗША ўнеслі авіякампанію ў свой чорны спіс[8]. У маі 2024 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі адхіліў іск кампаніі «Белавія», якая патрабавала зняць з яе санкцыі Еўрапейскага саюза[9].
Удзельная вага паслуг, якія робіць «Белавія»:
2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ЗАРОБАК млн дол | 119 | 151 | 300 | ||||||||
ПРЫБЫТАК млн дол | 2,9 | 7,9 | |||||||||
ЧЫСТЫ ПРЫБЫТАК млн дол | 0,7 | 2,7 | 12 | ||||||||
ПАСАЖЫРЫ тыс | 968 | 1 036 | 1 284 | 1 612 | 2 488 | 3 008 | 3 386 | ||||
САМАЛЁТЫ у канцы года | 26 | 31 | |||||||||
КІРУНКІ у канцы года | 49 | 56 | |||||||||
крыніцы | [10] | [11] | [12] | [13][14] | [3] |
«Белавія» істотна змяніла сваю бізнес-мадэль, перайшоўшы 18 лістапада 2019 года на брэндаваную структуру тарыфаў якая дазваляе пасажырам самастойна выбіраць набор паслуг для пералёту[15]. У рамках новай канцэпцыі авіякампанія павялічыла вагу ручной паклажы з 8 да 10 кг і ўвяла так званую палітыку тарыфных брэндаў, што мае на ўвазе распадзел кошту квіткоў залежна ад набору паслуг на борце.
У новай сістэме тарыфаў даступныя безбагажныя тарыфы. Колькасць месцаў і кошт авіяквіткоў у розных тарыфных брэндах залежаць ад умяшчальнасцi паветранага судна, колькасці пасажыраў на рэйсе і іншых фактараў. Розніца паміж коштам безбагажнага пералёту і мінімальным коштам квітка з багажом па маршруце «туды-назад» складае да 65 еўра залежна ад кірунку.
Усе тарыфы авіякампаніі падзеленыя на пяць груп: Прома, Лайт, Смарт, Флекс, Бізнес.
КЛАС АБСЛУГОЎВАННЯ | ЭКАНАМІЧНЫ | БІЗНЕС | ||||
---|---|---|---|---|---|---|
ГРУПА ТАРЫФАЎ | ПРОМА | ЛАЙТ | СМАРТ | ФЛЕКС | БІЗНЕС | |
РУЧНАЯ ПАКЛАЖА | 1 месца × 10 кг | 1 месца × 10 кг | 1 месца × 10 кг | 1 месца × 10 кг | 2 месца × 10 кг | |
БАГАЖ | – | – | 1 месца × 23 кг | 1 месца × 32 кг | 2 месца × 32 кг | |
НАЛІЧВАННЕ БАЛАЎ BELAVIA LEADER | 50% балаў | 100% балаў | 100% балаў | 150% балаў | 200% балаў | |
СПАРТЫЎНЫ РЫШТУНАК | платна | платна | бясплатна | бясплатна | бясплатна | |
ВЫБАР МЕСЦА Ў САЛОНЕ | платна | платна | бясплатна | бясплатна | бясплатна | |
ЗМЯНЕННЕ КВІТКА | ДА ВЫЛЕТУ | забаронена | 50 € | 30 € | бясплатна | бясплатна |
ПАСЛЯ ВЫЛЕТУ | забаронена | забаронена | 30 € | бясплатна | бясплатна | |
ЗВАРОТ КВІТКА | ДА ВЫЛЕТУ | забаронена | забаронена | 50 € | бясплатна | бясплатна |
ПАСЛЯ ВЫЛЕТУ | забаронена | забаронена | 100 € | бясплатна | бясплатна | |
ПРЫЯРЫТЭТНАЕ СЯДАННЕ | – | – | – | – | ✓ | |
БІЗНЕС-ЗАЛА | – | – | – | – | ✓ | |
АСОБНАЯ СТОЙКА РЭГІСТРАЦЫІ | – | – | – | – | ✓ | |
ЗНІЖКА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ (2-12 ГАДОЎ) | – | 25% | 25% | 25% | 25% |
Летні расклад рэгулярных рэйсаў 2023 года[16].
Краіна | Горад | Аэрапорт | Заўвагі | Крыніцы |
---|---|---|---|---|
ААЭ | Дубай | Аэрапорт Дубай | ||
Шарджа | Міжнародны аэрапорт Шарджа | |||
Азербайджан | Баку | Гейдара Аліева | ||
Арменія | Ерэван | Звартноц | ||
Грузія | Батумі | Аляксандра Картвелі | ||
Кутаісі | Давіда Будаўніка | |||
Тбілісі | Шата Руставелі | |||
Егіпет | Шарм-эль-Шэйх | Аэрапорт Шарм-эль-Шэйх | ||
Казахстан | Астана | Міжнародны аэрапорт Нурсултан Назарбаеў | ||
Расія | Екацярынбург | Кальцова | ||
Казань | Аэрапорт Казань | |||
Калінінград | Храброва | |||
Масква | Дамадзедава | |||
Унукава | ||||
Шарамецьева | ||||
Санкт-Пецярбург | Пулкава | |||
Сочы | Аэрапорт Сочы | |||
Туркменістан | Туркменбашы | Аэрапорт Туркменбашы | ||
Турцыя | Стамбул | Аэрапорт Стамбул |
«Белавія» мае пагадненні аб адзіным кодзе з наступнымі авіякампаніямі[17]:
Флот «Белавіі» налічвае 31 самалёт трох вытворцаў: Boeing, Bombardier і Embraer. Сярэдні ўзрост самалётаў складае 12,5 года[22].
Згодна з праграмай панаўлення флоту на 2019—2020 гады, «Белавія» мае набыць у лізінг 7 новых самалётаў Boeing 737 MAX 8 і 5 новых самалётаў Embraer E-Jet у лізінгавай кампаніі Nordic Aviation Capital. Прыбыццё апошняга з 5 самалётаў Embraer запланаванае на красавік 2020 года[22]. З прычыны прыпынення палётаў Boeing 737 MAX, набыццё гэтага самалёта адтэрмінаванае да 2020 года.
Пасля 2020 года плануецца набыццё ў лізінг самалётаў Embraer сямейства E-Jet E2[23].
Самалёт | Колькасць | Заказана | Пасажыры | Заўвагі | ||
---|---|---|---|---|---|---|
C | Y | Разам | ||||
Boeing 737-300 | 5 | – | – | 148 | 148 | EW-254PA у ліўрэі World of Tanks |
Boeing 737-500 | 6 | – | 8 | 112 | 120 | |
Boeing 737-800 | 7 | 2 | – | 189 | 189 | |
Boeing 737 MAX 8 | – | 7 | ||||
Bombardier CRJ200 | 2 | – | – | 50 | 50 | |
Embraer E175 | 4 | 1 | 12 | 64 | 76 | |
Embraer E195 | 7 | – | 11 | 96 | 107 | EW-400PO у ліўрэі World of Tanks |
31 | 10 |
«Белавія» супольна з Нацыянальным аэрапортам «Мінск» прапануе паслугу Drop-off — сэрвіс самастойнай здачы пасажырам свайго багажу[24]. Паслуга даступная толькі пад простыя пералёты (недаступная пасажырам якія вандруюць транзітам). Сэрвіс Drop-off дазваляе пасажырам максімальна скараціць час рэгістрацыі на рэйс (рэгістрацыя на рэйс пачынаецца за дзве гадзіны да вылету), вызваляе ад неабходнасці прастойваць у чэргах і робіць знаходжанне ў аэрапорце больш выгодным.
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "siberia", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "rasklad", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "miunchien", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "wiena", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "talin", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "saramiecjewa", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "aktau", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "reus", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.