Беларэцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
башк.: Белорет районы | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1930 | ||||
Кіраўнік | Q112992606? | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
691 м | ||||
Часавы пояс | YEKT і UTC+5 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларэ́цкі раён (руск.: Белорецкий район; башк.: Белорет районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Беларэцк.
Беларэцкі раён мяжуе з Учалінскім, Абзялілаўскім, Бурзянскім, Ішымбайскім, Гафурыйскім і Архангельскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Акрамя таго, на тэрыторыі раёна размяшчаецца горад з асаблівым статусам Міжгор’е, які, аднак, у склад раёна не ўваходзіць, утвараючы асобную гарадскую акругу. Плошча раёна складае 11345,77 км², такім чынам ён з’яўляецца найвялікшым раёнам рэспублікі.
Беларэцкі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 102143 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (59,8 %), далей ідуць башкіры (30,8 %) і татары (6,8 %).