Беласнежка: Помста гномаў | |
---|---|
англ.: Mirror Mirror | |
Жанр | рамантычная камедыя[d], фэнтэзійны фільм[5][6], фільм-казка[d], прыгодніцкі фільм і сямейны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Relativity Media[d] |
Працягласць | 106 хв. |
Бюджэт | 85 000 000 $ |
Зборы | 183 018 522 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 15 сакавіка 2012[1], 30 сакавіка 2012[2][3][…] і 5 красавіка 2012[4] |
IMDb | ID 1667353 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
«Беласнежка: Помста гномаў» (англ.: Mirror Mirror) — фэнтэзійны камедыйны фільм рэжысёра Тарсема Сінгха, вольная экранізацыя казкі братоў Грым. Фільм выйшаў у пракат 30 сакавіка 2012 года.
Фільм пачынаецца з апавядання мачахі Беласнежкі каралевы Клементыяны (Джулія Робертс). Яна расказвае гісторыю, як у адной пары ў далёкім каралеўстве нарадзілася цудоўная дачка. Неўзабаве пасля родаў маці дзяўчынкі памірае, і бацька (Шон Бін), кароль той дзяржавы, сам клапоціцца пра дачку, спрабуючы выгадаваць з яе спадчынніцу трону. Праз восем гадоў Кароль знаходзіць сабе новую жонку — Клементыяну. Неўзабаве пасля вяселля кароль з’яжджае на бітву з нейкімі цёмнымі сіламі і знікае, пакінуўшы дачцэ свой кінжал. Яна шукае бацьку ў лесе, але не знаходзіць.
Праз дзесяць гадоў каралеўства практычна разбурана: краіну скаваў вечны лёд, у палацы балююць багацеі, а ў горадзе гінуць з голаду простыя людзі. Каралева ўзурпавала ўладу, схаваўшы ад усіх, што сапраўдная спадчынніца прастола не яна, а яе падчарыца. Пасталелая Беласнежка (Лілі Колінз) на сваё васемнаццацігоддзе даведваецца ад сваіх сяброў сярод прыслугі пра жахі, якія робяцца па-за сценамі замка і атрымлівае ў падарунак кінжал свайго бацькі. Беласнежку прыгнятае яе жыццё ў палацы: яе не паважаюць, а Каралева ўвесь час зневажае яе. Беласнежка маскіруецца і пакідае палац, каб…