Беларуская партыя «Белая Русь» | |
---|---|
Лідар | Алег Аляксандравіч Раманаў |
Дата заснавання | 18 сакавіка 2023 (палітычная партыя) |
Штаб-кватэра | Мінск, Вул. Фрунзэ 5 |
Краіна | |
Ідэалогія | парасонавая партыя, этатызм, еўраскептыцызм, аўтарытарызм, сацыял-кансерватызм, лаялізм[1][2] |
Саюзнікі і блокі |
Рэспубліканскі кардынацыйны савет кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў (РКСКППГА) Адзіная Расія |
Колькасць членаў | 16 000 (2023) |
Дэвіз | За моцную і квітнеючую Беларусь! |
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў |
68 / 110 |
Месцаў у Савеце Рэспублікі |
46 / 64 |
Сайт | partiya.by |
Бе́лая Русь — беларуская палітычная партыя, створаная ў 2023 годзе на аснове рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», галоўная праўладная партыя рэжыму Лукашэнкі.
Пра намер пераўтварыць грамадскую арганізацыю палітычную партыю было абвешчана ў лютым 2023 года [3]. У пачатку сакавіка была апублікавана праграма будучай партыі[4]. Устаноўчы З’езд партыі прайшоў у Канцэртнай зале «Мінск» 18 сакавіка 2023 года. Каля 1000 дэлегатаў і 15 948 прысутных на ўстаноўчым З’ездзе аднагалосна прагаласавалі за стварэнне новай беларускай палітычнай партыі. У прэзідыум першага З’езду ўвайшлі 12 чалавек. Былі прынятыя Статут і праграма партыі. Па аднагалосным рашэнні партыю ўзначаліў кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб’яднання Алег Аляксандравіч Раманаў.
Грамадскае аб’яднанне працягвае існаваць паралельна[5].
Як адзначаюць праваабаронцы, адной з функцый партыі ёсць удзел у імітацыі грамадскай дзейнасці і палітычных працэсаў у інтарэсах рэжыму Лукашэнкі ва ўмовах адсутнасці апазіцыйных партый[6]. Таксама важнай функцыяй выступае дзяржаўная прапаганда і палітычны кантроль[6][7].