Вышыня дрэва да 25 м. Крона раскідзістая. Кара шэра-бурая. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, складаецца з 7—9 лісточкаў. Кветкі белыя, духмяныя, у паніклых гронках. Плод — струк. Ёсць формы пірамідальная, шарападобная, бескалючкавая.
На поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі вырошчваецца ў садах і парках як дэкаратыўнае дрэва. Рабінія псеўдаакацыя парушае цыкл азоту ў глебе(руск.) (бел. і псуе мясцовыя экасістэмы, за што занесеная ў чорны спіс у 41 краіне Еўропы[2]. З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[3].