Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бе́лгарад (руск.: Белгород) — горад (з 1596 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Белгародскай вобласці. Насельніцтва 358 тыс. чалавек (2008). Горад воінскай славы. Размешчаны на паўднёвай ускраіне Сярэднярускага ўзвышша, пераважна на правым беразе ракі Северскі Данец (правы прыток Дона), за 697 км на поўдзень ад Масквы, за 40 км ад мяжы з Украінай.
Упершыню згадваецца як населены пункт у 1237 годзе. Каля 1596 года становіцца горадам-крэпасцю, цэнтрам Белгародскай мяжы супраць крымскіх татараў. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў раёне Белгарада у ліпені — жніўні 1943 года адбываліся жорсткія баі савецкіх і германскіх войскаў (Курская бітва).