Белгародская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 6 студзеня 1954 | ||||
Кіраўнік | Вячаслаў Уладзіміравіч Гладкоў | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
220 м | ||||
Часавы пояс | MSD і Еўропа/Масква[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-BEL | ||||
Код аўтам. нумароў | 31 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Белгародская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на поўдні Цэнтральнай Расіі на мяжы з Украінай. Утворана 22 кастрычніка 1932 года. У цяперашніх межах існуе з 6 студзеня 1954 года. У склад вобласці ўваходзіць 21 раён, 6 гарадоў абласнога падпарадкавання і 4 горада раённага падпарадкавання. Адміністрацыйны цэнтр — горад Белгарад (342 тыс. чалавек), які размешчаны ў 695 км на поўдзень ад Масквы.
Найбуйнейшыя гарады: Белгарад, Стары Аскол, Губкін, Шабекіна, Аляксееўка, Валуйкі.
Насельніцтва вобласці складае 1511,6 тыс. чалавек (2005), у тым ліку гарадскога — 65,8 % , сельскага — 34,2 % (2005). Шчыльнасць насельніцтва — 55,8 чалавека на 1 км² (2005). Сярэдні ўзрост складае 38,5 года, у тым ліку мужчын — 35,6, жанчын — 41 год.
Колькасць эканамічна актыўнага насельніцтва — 46 %. Вобласць практычна мананацыянальна: 93 % — рускія, 5 % — украінцы, 0,4 % — беларусы.
Белгародская вобласць на Вікісховішчы |