Белетры́стыка (фр.: Belles Lettres — «мастацкая літаратура») — апавядальная мастацкая проза — раманы, аповесці, апавяданні, навелы.
Сёння часта пад белетрыстыкай разумеюць «масавую літаратуру», якая супрацьстаіць «высокай літаратуры», — але дагэтуль дакладнага вызначэння гэтых паняццяў не існуе, што ўласна і абцяжарвае дыскурс па гэтым пытанні.
У рэчаіснасці, белетрыстыка супрацьстаіць публіцыстыцы, гэтак званаму дакументальнаму жанру.