Муніцыпалітэт
Белу-Арызонты
Belo Horizonte
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Белу-Арызонты (парт.: Belo Horizonte) — горад у Бразіліі, адміністрацыйны цэнтр штата Мінас-Жэрайс. Паводле насельніцтва займае 6-е месца ў краіне, пасля Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанэйра, Сальвадора, Бразіліі і Фарталезы. У Белу-Арызонты было заснавана некалькі папулярных бразільскіх рок-гуртоў, як Jota Quest, Overdose, Sepultura і Soulfly.
Горад некалі быў маленькай вёсачкай, якая была заснавана Жуанам Лэйты да Сілвай Артысам, даследчыкам з Сан-Паўлу. Ён упершыню з'явіўся ў гэтым рэгіёне ў 1701 годзе, пакінуўшы экспедыцыю залатой ліхаманкі. Затым ён тутака стварыў фальварак. Багацце фермы і поспехі ў гаспадарцы прывялі сюды людзей з навакольных месцаў, якія таксама пасяліліся тут[1]. Іншым важным фактарам, які паўплываў на рост насельніцтва вёскі, стаў шлях мігрантаў з Сан-Франсішку на поўдзень краіны.
Папярэдняя сталіца штата Мінас-Жэрайс Ору-Прэту была сімвалам манархічнай Бразільскай імперыі, але пасля прыходу да ўлады рэспубліканцаў цэнтр штата было вырашына перанесці ў Белу-Арызонты. Гэта падзея адбылася ў 1889 годзе[2].
Па дадзеных перапісу 2010 года ў горадзе налічваецца 2 258 096 чалавек. Таксама перапіс паказаў, што ў горадзе жывуць 46,7% белых, 41,9% маюць змяшанае паходжанне, 10,2% адносяцца да негроіднай расы і маецца прыкладна 1,1% выхадцаў з Азіі[3].