Бельгія ў Першай сусветнай вайне

Руіны Іпра, 1919 год.

Карале́ўства Бе́льгія ўступіла ў Першую сусветную вайну 3 жніўня 1914 года. У гэты дзень германская армія, парушыўшы нейтралітэт краіны, перасекла дзяржаўную граніцу Бельгіі [заўв. 1]. Бельгійская армія была вымушана далучыцца да войскаў Антанты і прыняць удзел у канфлікце. Падчас вайны большая частка тэрыторыі краіны была акупаваная захопнікамі.

У ходзе вайны Германія стварыла акупацыйную адміністрацыю, а нямецкія войскі здзейснілі шэраг ваенных злачынстваў супраць мірнага насельніцтва. У Першай сусветнай вайне Бельгія страціла загінуўшымі 58 637 вайскоўцаў і каля 10 000 мірных жыхароў.

Пасля заканчэння вайны Бельгія як саюзніца краін-пераможцаў удзельнічала ў Парыжскай мірнай канферэнцыі, па выніках якой Бельгіі выплачваліся рэпарацыі, а таксама па мандату Лігі Нацый пад кіраванне Бельгіі перадавалася германская калонія ў АфрыцыРуанда-Урундзі.

  1. Нямецкія войскі 1-й арміі генерала Клюка ўварваліся ў Бельгію ўжо 3 жніўня, перайшоўшы дзяржаўную мяжу каля вёскі Геменіх[1].

Зноскі

  1. Жёлтая книга. Документы, относящиеся к великой европейской войне 1914 г. — (Дипломатическая переписка Франции, предшествовавшая войне). — с. 164.