Бельэтаж (фр.: bel «прыгожы» і фр.: étage «паверх», «ярус») — тэатральны і архітэктурны тэрмін.
Складовая частка глядзельнай залы сучаснага тэатра, ніжні ярус балконаў над партэрам , амфітэатрам і бенуарам[1]. Балконы, размешчаныя вышэй бельэтажа, носяць назву першага, другога і г.д. ярусаў.
У архітэктуры барока і класіцызму — другі знізу, пасля цокальнага, паверх будынка, пераважна палаца, асабняка[1]. У бельэтажы размяшчаюцца парадныя залы і пакоі, якія вылучаюцца большай вышынёй, якасцю аддзелкі[2]. На фасадзе, як правіла, вылучаецца вышынёй, памерамі вокнаў, дэкаратыўным афармленнем. На бельэтаж можа весці парадная лесвіца, размешчаная ў інтэр'еры ці звонку будынка.
У сучаснай архітэктуры жылых дамоў тэрмін «бельэтаж» амаль не выкарыстоўваецца.