У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Чыфлі.
Джозеф Бенедыкт Чыфлі (англ.: Joseph Benedict Chifley; 22 верасня1885 — 13 чэрвеня1951) — аўстралійскі палітык і 16-ы прэм'ер-міністр Аўстраліі, быў адным з найбольш уплывовых прэм'ер-міністраў Аўстраліі.
Сярод дасягненняў яго ўрада былі пасляваеннае іміграцыйнае заканадаўства, увядзенне аўстралійскага грамадзянства ў 1949, стварэнне нацыянальных авіяліній TAA, увядзенне сістэмы сацыяльнай абароны для беспрацоўных і стварэнне спецслужбы Australian Security Intelligence Organisation (ASIO). Падчас яго паўнамоцтваў быў праведзены адзін з некалькіх паспяховых рэферэндумаў па змяненні Аўстралійскай канстытуцыі.
Зноскі
↑ абJoseph Benedict Chifley // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.