Бенвенута ды Джавані

Бенвенута ды Джавані
Род дзейнасці мастак, ілюмінатар рукапісаў
Дата нараджэння 13 верасня 1436(1436-09-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1518[3][4][…]
Месца смерці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенвенута ды Джавані (поўнае імя Бенвенута ды Джавані ды Меа дэль Гуаста, італ. Benvenuto di Giovanni di Meo del Guasta; 13 верасня 1436, Сіена — пасля 1518, Сіена) — італьянскі мастак сіенскай школы.

Бенвенута ды Джавані нарадзіўся ў сям’і муляра. Сваё жыццё ён правёў, працуючы ў Сіене і яе наваколлях. Упершыню яго імя згадваецца ў сіенскіх дакументах у 1453 годзе, калі ён быў чаляднікам у Век’еты — з гэтага паведамлення можна зразумець, што Бенвенута рана пачаў працаваць, як мінімум з 17 гадоў. Праз дванаццаць гадоў, у 1465 годзе, у падатковай дэкларацыі ён пра сябе паведамляе, што не мае ні маёмасці, ні сваякоў, і пражывае недалёка ад баптыстэрыя. У наступным годзе ён ажэніцца з дзяўчынай Якапа ды Тамаза ды Чатона, з якой пасля нажыў семярых дзяцей. З дакументаў таксама вядома, што сям’я ды Джавані належалі вінаграднікі, якія давалі прыбытак, але, акрамя таго, Бенвенута не цураўся адміністрацыйнай працы, і займаў як мінімум дзве пасады ў сіенскай адміністрацыі. Адзін з яго сыноў, Джыралама ды Бенвенута, стаў мастаком.

Бенвенута ды Джавані пакінуў пасля сябе багатую мастацкую спадчыну. Сёння існуе дзевяць падпісаных ім алтароў, чатыры алтары з упэўненасцю прыпісаны яму, бо на іх захаваліся дакументы, і, акрамя таго, на падставе стылістычных асаблівасцяў яму прыпісваецца мноства іншых твораў. Яго творчасць ахоплівае 43 гады і ўключае фрэскі, станкавы жывапіс, мініяцюру і афарміцельскія работы.

Зноскі