Бенджамін Ліст | |
---|---|
ням.: Benjamin List | |
![]() | |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1968[1] (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта, навуковец |
Навуковая сфера | хімія[3], арганічная хімія[3] і management of science and research[d][3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] і доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() Otto Bayer Award[d] (2012) Horst Pracejus Prize[d] (2013) прэмія імя Лейбніца[d] (2016) ![]() Mukaiyama Award[d] (2013) ![]() |
![]() |
Бенджамін (Бен’ямін) Ліст (англ.: Benjamin List; нар. 11 студзеня 1968[1], Франкфурт-на-Майне, Гесэн[2]) — нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2021) сумесна з Дэвідам Мак-Міланам.
Пляменнік лаўрэата Нобелеўскай прэміі Хрысціяны Нюслайн-Фольхард. У 1993 годзе атрымаў ступень бакалаўра на факультэце хіміі Беплінскага вольнага ўніверсітэта. У 1997 годзе атрымаў доктарскую ступень ва Франкфурцкім універсітэце імя Гётэ[6]. З 1999 па 2003 год працаваў у Навукова-даследчым інстытуце Скрыпса ў Ла-Холье, ЗША. Прафесар Кёльнскага ўніверсітэта, дырэктар і прафесар Інстытута даследавання вугалю Таварыства Макса Планка. Таксама працуе галоўным даследчыкам Інстытута даследавання хімічных рэакцый у Універсітэце Хакайда. Згодна з Google Scholar, індэкс Хірша Ліста — 95.
У 2005 годзе Ліст быў запрошаным прафесарам ва ўніверсітэце Гакусюін у Токіа, у 2008 годзе — ва ўніверсітэце Сангюнгван. З 2004 года — ганаровы прафесар Кёльнскага ўніверсітэта (Інстытута арганічнай хіміі). У 2018 годзе быў абраны членам Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна». У 2019 годзе Ліст выступіў з пленарнай лекцыяй на навуковым форуме Таварыства нямецкіх хімікаў.
У 2021 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі «за развіццё асіметрычнага арганакаталізу» разам з Дэвідам Мак-Міланам.