Беневента (італ.: Benevento, неап.: Beneviento, лац.: Beneventum) — горад у італьянскім рэгіёне Кампанія, на паўночны ўсход ад Неапаля, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Заступнікам горада лічыцца апостал Варфаламей, мошчы якога захоўваюцца тут з IX стагоддзя ў саборы Сан-Барталамеа, у сувязі з гэтым горад заўсёды быў вельмі прывабны для паломнікаў-хрысціян.