Бенжамін Мотэльсан | |
---|---|
англ.: Ben Roy Mottelson | |
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 2022[3] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта, фізік |
Навуковая сфера | ядзерная фізіка[9] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джуліян Швінгер[11] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бенжамін (Бен) Рой Мотэльсан (англ.: Benjamin Roy Mottelson; 9 ліпеня 1926 г., Чыкага, ЗША) — дацкі фізік, які нарадзіўся ў ЗША, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1975), сумесна з Оге Борам і Леа Джэймсам Рэйнуотэрам, «за адкрыццё ўзаемасувязі паміж калектыўным рухам і рухам асобнай часціцы ў атамным ядры і развіццё тэорыі будовы атамнага ядра, якая базуецца на гэтай ўзаемасувязі ».
Моттельсон скончыў школу ў горадзе Ла-Гранж ў Ілінойсе. Ступень бакалаўра атрымаў у 1947 г. у універсітэце Перд'ю. Ступень доктара філасофіі (у галіне ядзернай фізікі) у 1950 годзе ў Гарвардскім універсітэце.
Па стыпендыі Шэлдана паехаў у Данію, дзе пачаў працаваць у галіне ядзернай фізікі. Мотэльсан, разам з Оге Борам, дапамог паказаць правільнасць тэорыі Джэймса Рэйнуотэра пра структуру атамнага ядра. Трое навукоўцаў атрымалі за гэтую працу Нобелеўскую прэмію па фізіцы.