Бензілавы спірт | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₇H₈O |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | вадкасць |
Адн. малек. маса | 108,14 а. а. м. |
Шчыльнасць | 1,04—1,05 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | -15,3 °C |
Тэмпература кіпення | 205,35 °C |
Тэмпература ўзгарання | 100 °C |
Тэмпература самазагарання | 400 °C |
Ціск пары | 10 Па пры 20 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 202-859-9 |
SMILES | |
RTECS | DN3150000 |
ChemSpider |
Бензі́лавы спірт, фенілкарбінол[1], фенілметанол[2] — арганічнае злучэнне, найпрасцейшы араматычны спірт, C6H5CH2OH.
Бясколерная вадкасць з прыемным пахам. Малекулярная маса 108,14 а.а.м. Тэмпература плаўлення −15,3 °C. Тэмпература кіпення 205,35 °C. Шчыльнасць 1,04—1,05[1] г/см³. Раствараецца ў вадзе, ацэтоне, бензоле, метаноле, хлараформе. Змешваецца з дыэтылавым эфірам, этанолам.
Бензілавы спірт і яго эфіры ўваходзяць у склад эфірных алеяў і прыродных бальзамаў. Выкарыстоўваюцца пахучых рэчываў у парфумерыі, вытворчасці мыла, фіксатараў паху і растваральнікаў ў парфумерыі, кампанентаў харчовых эсенцый, растваральнікаў лакаў і інш.