Беноца Гоцалі | |
---|---|
італ.: Benozzo Gozzoli | |
| |
Імя пры нараджэнні | Benozzo di Lese di Sandro |
Дата нараджэння | 1420[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 1497[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Alesso di Benozzo[d] |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Мастацкі кірунак | Італьянскі Рэнесанс[5] |
Заступнікі | Медычы |
Уплыў | Фра Беата Анджэліка[6] |
Уплыў на | Ларэнца Коста і Zanobi Machiavelli[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беноца Гоцалі, сапр. дзі Лезэ дзі Сандра (Benozzo Gozzoli, Benozzo di Lese di Sandro; 1420, г. Фларэнцыя, Італія — 1497) — італьянскі жывапісец эпохі ранняга Адраджэння.
Вучыўся ў Л. Гіберці і Анджэліка. Працаваў у Фларэнцыі, Пізе і іншых гарадах Італіі.
У вялікіх фрэскавых цыклах (сцэны з жыцця св. Аўгусціна ў царкве Сант-Агасціна ў Сан-Джыміньяна, 1463-67; фрэска «Шэсце вешчуноў» у капэле палаца Медычы-Рыкардзі ў Фларэнцыі, 1459) спалучаў паэтычна-казачную, па сутнасці свецкую трактоўку сюжэтаў і тонкасць жывога назірання з «дывановасцю» кампазіцыі, умоўнасцю прасторавых вырашэнняў, дэкаратыўнай маляўнічасцю каларыту.