Бенцэ Халас

Лёгкая атлетыка
Бенцэ Халас
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя кіданне молата[d]
Нарадзіўся 4 жніўня 1997(1997-08-04)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства
Рост 188 см
Вага 86 кг
IAAF 14424480
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенцэ Халас (венг. Halász Bence, нар. 4 жніўня 1997 года, Кішкунхалаш) — венгерскі кідальнік молата, бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2019 і 2023 гадоў, прызёр чэмпіянатаў Еўропы. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года.

Біяграфія і кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

На чэмпіянаце Еўропы-2018 у Берліне ён выйграў бронзавы медаль з вынікам 77,36 метра.

На перадалімпійскім чэмпіянаце свету, які праходзіў у 2019 годзе ў сталіцы Катара горадзе Доха, Бенцэ заваяваў бронзавы медаль адправіўшы снарад на 78,18 метраў. Гэта першы сур’ёзны поспех на сусветных лёгкаатлетычных форумах.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, венгерскі атлет, у кіданні молата, з вынікам 80,82 метра стаў бронзавым медалістам чэмпіянату свету.

Асабісты рэкорд — 80,92 (2022 год).

Зноскі

  1. Bence Halasz // World Athletics database