Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беразнікі́ (руск.: Березники) — горад (з 1950 года) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Пермскага краю. Насельніцтва 169,9 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1759 годзе.
Горад размешчаны левым беразе ракі Кама, за 208 км на поўнач ад Пермі.
Беразнікі адрозніваюцца празмернай канцэнтрацыяй прамысловага патэнцыялу і асабліва цяжкай прамысловасці, яе базавых галін. У эканоміцы горада засяроджана 13,8 % прамыслова-вытворчых асноўных фондаў вобласці. На прадпрыемствы хімічнага комплексу прыходзіцца 87,3 % асноўных фондаў і 79,2 % прамысловай прадукцыі Беразнікоў, на паліўна-энергетычны адпаведна 8,2 % і 8,8 %, тады як комплекс па вытворчасці тавараў народнага спажывання аб’ядноўвае 1 % фондаў і вырабляе 6,7 % прамысловай прадукцыі. Слаба развіта машынабудаванне (1,2 % фондаў і прамысловай прадукцыі горада).
Асноўныя прадпрыемствы: ААТ «Уралкалій» (вырабляе больш за палову калійных угнаенняў Расіі); ААТ «Бератон» (вытворчасць поліакрыламіда); ААТ «Карпарацыя ВСМПО-АВІСМА», тытана-магніевы камбінат (тытан, магній, магніевыя сплавы); ААТ «Азот» (аміячная салетра, карбамід і іншыя азотутрымліваючыя ўгнаенні).