Горад
Берклі
Berkeley
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Бе́рклі (англ.: Berkeley) — горад на ўсходнім беразе заліва Сан-Францыска, у акрузе Аламіда штата Каліфорнія; уваходзіць у вобласць заліва Сан-Францыска.
Берклі вядомы як навуковы цэнтр. У горадзе размяшчаецца найстарэйшы кампус Каліфарнійскага ўніверсітэта, Нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса і іншыя інстытуты і лабараторыі.
Лічыцца адным з самых ліберальных гарадоў краіны[1]. Менавіта гэты горад упершыню ў найноўшай гісторыі заканадаўча прызнаў аднаполыя сем'і, выкарыстоўваўшы тэрмін «хатняе партнёрства»[2].
|