Падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння «Беркут» | |
---|---|
укр.: Спеціальний підрозділ міліції громадської безпеки «Беркут» | |
![]() | |
Гады існавання | 16 студзеня 1992 — 25 лютага 2014 |
Краіна |
![]() ![]() |
Уваходзіць у | Міністэрства ўнутраных спраў Украіны |
Тып | падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння |
Функцыя | ахова грамадскага парадку, вызваленне закладнікаў, барацьба з тэрарызмам |
Колькасць | 4000 супрацоўнікаў |
Дыслакацыя | |
Дэвіз |
«Безпека народу — найвищий Закон» («Бяспека народа — найвышэйшы Закон»); |
Удзел у | |
Знакі адрознення | крапавыя берэты |
«Беркут» (укр.: Беркут) — былое падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння МУС Украіны, створанае ў 1992 годзе на аснове аддзелаў міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП). 25 лютага 2014 года выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў падпісаў загад № 144 «Пра ліквідацыю спецыяльных падраздзяленняў міліцыі грамадзянскай бяспекі „Беркут“»[1].
24 сакавіка 2014 года міністр унутраных спраў Расійскай Федэрацыі Уладзімір Калакольцаў паведаміў, што крымскі «Беркут» захавае сваю назву ў складзе Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі[2].
На запыт «Радыё Свабода» ў 2014 годзе пасля публікацыі сайту газеты «Салідарнасць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Беркуту», прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не каментуе нізкаякасныя сачыненні на вольную тэму, размешчаныя ў інтэрнэце»[3].
Тым не менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Беркута» ў радах АМАПу[4]. Выданне «Новы Час» працягнула журналісцкі цыкл расследаванняў і ў 2021 годзе, выявіўшы яшчэ больш такіх асоб[5].