Бернар-П'ер Данадзьё

Бернар-П'ер Данадзьё
фр.: Bernard-Pierre Donnadieu
Дата нараджэння 2 ліпеня 1949(1949-07-02)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 2010(2010-12-27)[3][2] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Ingrid Donnadieu[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр дубляжа, тэатральны акцёр, кінаакцёр
IMDb ID 0232627

Бернар-П’ер Данадзьё (фр.: Bernard-Pierre Donnadieu; 2 ліпеня 1949, IV акруга Парыжа — 27 снежня 2010, Ле-Шэнэ) — французскі акцёр.

Акцёрскаму майстэрству навучаўся ва ўніверсітэце Парыж III Новая Сарбона, пачаў сваю кар’еру ў кіно ва ўзросце 25 гадоў адразу ж з супрацоўніцтва са знакамітымі рэжысёрамі. За кар’еру зняўся больш як у 100 мастацкіх і тэлевізійных фільмах. З карцін, у якіх сыграў акцёр, можна вылучыць мастацкія фільмы: «Жылец» — рэжысёра Рамана Паланскага, «Прафесіянал» — Жоржа Латнера, «Калі б пачаць спачатку» — Клода Лелуша, «Знікненне» — Георга Слёйзера.

У 1985 годзе намінаваўся на прэмію «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю другога плана за ролю ў фільме «Вуліца варвараў», аднак саступіў у выніку ўзнагароду Рышару Барынжэ.

Агучыў вялікую колькасць фільмаў у якасці акцёра дубляжу, сярод іншых, агучваў на французскую мову мультыплікацыйныя фільмы «Бі Муві: Мядовая змова» і «Тачкі».

Памёр ад раку 27 снежня 2010 года ва ўзросце 61 года. Дачка акцёра — Інгрыд Данадзьё, актрыса.

  1. Bernard-Pierre Donnadieu // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Fichier des personnes décédées Праверана 1 студзеня 2025.
  3. http://www.google.com/hostednews/afp/article/ALeqM5gYBixHrB5pzySJdNNrlYnxCdn_8g?docId=CNG.224f3b989b99be1f4237e4e166861c0c.561