Бернар Жэрмен Эцьен дэ ла Віль, граф дэ Ласепед | |
---|---|
фр.: Bernard Germain Étienne de Laville-sur-Illon, comte de Lacépède (parfois appelé de la Cépède | |
Дата нараджэння | 26 снежня 1756[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1825[1][3][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык, заолаг, кампазітар, натураліст, іхтыолаг, прафесар, пісьменнік, арнітолаг, герпетолаг |
Навуковая сфера | іхтыялогія |
Месца працы | |
Член у |
|
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Lacépède».
|
Бернар Жэрмен Эцьен дэ ла Віль, граф дэ Ласепед (фр.: Bernard Germain Étienne de Laville-sur-Illon, comte de Lacépède (parfois appelé de la Cépède); 26 снежня 1756 — 6 кастрычніка 1825) — французскі іхтыёлаг і дзяржаўны дзеяч.
Па рэкамендацыі Бюфона і Дабантона, быў зроблены наглядчыкам у прыродазнаўчым кабінеце каралеўскага саду. Пасля рэвалюцыі ён стаў прафесарам натуральнай гісторыі, у 1791 дэпутатам, затым сенатарам, вялікім канцлерам ордэна Ганаровага легіёна, у 1809 г. міністрам, а па вяртанні Бурбонаў — пэрам Францыі. З яго прыродазнаўчагістарычных твораў, якія сабраў Дэмарэ (11 тамоў, П. 1826—1833), найважнейшыя: «Histoire quadrupèdes ovipares et des serpents» (4 т., Парыж, 1788—1789); працяг Бюфонаўскай «Histoire naturelle des reptiles» (2 т., Парыж, 1788); «Histoire nat. des poissons» (5 т., Парыж, 1798—1805 — важная ў свой час работа); « Hist. nat. des cétacées» (Парыж, 1804). Класіфікацыя Ласепеда была вельмі недасканалая, але працы яго адрозніваліся дбайным апісаннем відаў. Ён напісаў таксама некалькі раманаў, музычных п’ес і «Poétique de la musique» (Парыж, 1785). Пасля смерці яго выйшлі «Hist. natur. de l’homme» (Парыж, 1827), з «Eloge» аўтара (складальнік Кюўе), і «Les âges de la nature» (П. 1830).
Ласепед быў таксама масонам і ўваходзіў у найвялікшую масонскую ложу «Дзевяць Сясцёр».