Бернард | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Bernhard von Spanheim | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ульрых II | ||||||
Пераемнік | Ульрых III | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1180[1] | ||||||
Смерць |
4 студзеня 1256[2][1] |
||||||
Род | Шпангаймы | ||||||
Бацька | Herman II[d] | ||||||
Маці | Агнэс Аўстрыйская[d] | ||||||
Жонка | Юдзіта Пржэмыслаўна[3] | ||||||
Дзеці | Philip of Carinthia[d] і Ульрых III[4] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бернард (ням.: Bernhard; каля 1181 — 4 студзеня 1256) — герцаг Карынтыі з 1201 года з дынастыі Шпангаймаў.
Бернард быў малодшым сынам Германа, герцага Карынтыі, і Агнесы Бабенберг, дачкі аўстрыйскага герцага Генрыха II Язаміргота. У 1201 годзе яго старэйшы брат Ульрых II, хворы на праказу, адрокся ад прастола на карысць Бернарда.
Кіраванне Бернарда ў Карынтыі працягвалася больш за паўстагоддзя.
За гэты час герцагства прыкметна ўзмацнілася эканамічна і палітычна. Пачалася чаканка ўласнай манеты ў Санкт-Файце. Паспяхова развіваўся гандаль і рамяство ў галоўных гарадах дзяржавы: Санкт-Файце, Клагенфурце і Фёлькермаркце. Двор герцага стаў значным цэнтрам сярэдневяковага мастацтва, перш за ўсё музыкі трубадураў і мінезінгераў. Бернард падтрымліваў рыцарскую культуру і праводзіў у сваёй дзяржаве буйныя рыцарскія турніры (так на турніры 1224 года ў Фрызаху ўдзельнічалі практычна ўсе манархі Паўднёва-Усходняй Германіі).
Бернард працягнуў спробы сваіх папярэднікаў усталяваць кантроль над царкоўнымі ўладаннямі ў Карынтыі. Ён умяшаўся ў барацьбу біскупа Гурка са сваім сюзерэнам архібіскупам Зальцбурга і дамогся таго, што ў 1208 годзе Гурк перайшоў пад непасрэднае кіраванне Папы Рымскага. Пазней Зальцбург аднавіў кантроль над біскупствам, аднак аўтаномія Гурка была значна пашырана.
У Германіі Бернард быў выерным саюзнікам Гогенштаўфенаў і неаднаразова ўдзельнічаў у паходах Фрыдрыха II у Італію. У 1213 годзе Бернард ажаніўся з Юдзітай, дачкой караля Чэхіі Пржэмысла Отакара I, што спрыяла заключэнню трывалага чэшска-карынтыйскага ваенна-палітычнага саюза, які супрацьстаяў узмацненню ўплыву Аўстрыі ў рэгіёне.
З 1232 года разгарнуўся зацяжны канфлікт паміж Бернардам і аўстрыйскім герцагам Фрыдрыхам II Бабенбергам за ўладу ў Крайне. Першапачаткова поспех спадарожнічаў Фрыдрыху, які ў 1245 годзе каранаваўся герцагам Крайны. Аднак пасля смерці ў 1246 годзе аўстрыйскага герцага, які не пакінуў спадчыннікаў мужчынскага полу, Бернард захапіў Крайну і, жаніўшы свайго сына Ульрыха III з Агнесай Меранскай, удавой Фрыдрыха II і спадчынніцай правоў Андэкскай дынастыі на Крайну і Істрыю, забяспечыў далучэнне Крайны да ўладанняў Шпангаймаў.
Бернард (герцаг Карынтыі) на Вікісховішчы |