Бернард Берансан | |
---|---|
англ.: Bernard Berenson | |
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1865[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1959[3][4][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Albert Valvrojenski[d][6][5] |
Маці | Judith Mickleshanki[d][6][5] |
Жонка | Мэры Берансан[d][6] |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, гісторык, пісьменнік, мастацкі крытык, connoisseur, калекцыянер мастацтва, photography collector |
Навуковая сфера | жывапіс Адраджэння[d][5] і мастацтвазнаўства[5] |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Isabella Stewart Gardner[d] і Maud Cruttwell[d][7] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бернард Берансан (англ.: Bernard Berenson; 26 чэрвеня 1865, Вільня, Расійская імперыя — 6 кастрычніка 1959, Фларэнцыя) — эксперт, гісторык і мастацтвазнавец ЗША яўрэйска-літоўскага паходжання. Спецыялізаваўся на майстрах італьянскага Адраджэння.
Нарадзіўся ў Расійскай імперыі. Паходзіць з яўрэйскай сям'і. У сувязі з пагрозай яўрэйскіх пагромаў і смерці сям'я эмігравала ў ЗША, куды вывезла 10-гадовага Бернарда. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Гарвардскім універсітэце ЗША.
Сярод яго бліскучых атрыбуцый — пацверджанне арыгінальнасці карціны Леанарда да Вінчы «Мадонна Бенуа» (Мадонна з кветкай), якая належала тады Імператарскаму Эрмітажу.
Берансан — адзін з фігурантаў шумнага судовага працэсу з прыводам атрыбуцыі аднаго з варыянтаў «Дамы з фераньеркаю» таго ж Леанарда ў 1923 годзе. У 1930 г. надрукаваў сваю працу «Італьянскія мастакі эпохі Адраджэння». Скандал быў і па нагоды атрыбуцыі карціны «Пакланенне пастухоў», якую Беренсон адносіў да ранішніх твораў Тыцыяна.
За свае атрыбуцыі (экспертныя ацэнкі) браў 5 працэнтаў камісійных. Сярод яго кліентаў — мільянеры ЗША і Ізабэла Сцюарт Гарднер . Стаў вельмі заможным чалавекам, набыў вілу Таці ў Ф'езоле каля Фларэнцыі. Жыў у Італіі пастаянна нават у гады 2-й сусветнай вайны, чым дапякаў фашыстам. Па завяшчанні Б. Берансана віла з усімі мастацкімі каштоўнасцямі перайшла да маёмасці Гарвардскага ўніверсітэта.
Берансану ставяць у віну за недакладнасць некаторых атрыбуцый. Але трэба ацэньваць спецыяліста комплексна — за яго поспехі і няўдачы. Поспехаў было больш, што даказвае вельмі высокі ўзровень збору Музея Ізабэлы Сцюарт Гарднер у горадзе Бостан.