Бернард Кац | |
---|---|
ням.: Bernard Katz | |
Дата нараджэння | 26 сакавіка 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 красавіка 2003[1][3][…] (92 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | David Katz[d][6] |
Род дзейнасці | урач, нейрабіёлаг, выкладчык універсітэта, фізік, хімік, біяхімік, біяфізік |
Навуковая сфера | біяфізіка[7], фізіялогія, медыцына[7] і фізіялогія чалавека[d][7] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Арчыбалд Хіл і Martin Gildemeister[d] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] медаль Катэніуса[d] (1989) Feldberg Foundation[d] (1965) Крунаўская лекцыя[d] (1961) прэмія Ральфа Джэрарда[d] (1990) Baly Medal[d] (1967) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бернард Кац (англ.: sir Bernard Katz, 26 сакавіка 1911, Лейпцыг — 20 красавіка 2003) — англійскі фізіёлаг. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1952; віцэ-прэзідэнт з 1965 года).
Скончыў Лейпцыгскі ўніверсітэт у 1934 годзе. У 1935-39 гадах і 1946-50 гадах ва Універсітэцкім каледжы ў Лондане, з 1952 года прафесар і загадчык кафедры біяфізікі ў ім жа. Навуковыя працы па нервова-мышачнай фізіялогіі і біяфізіцы, пераважна па вывучэнні механізму генерацыі біяэлектрычных патэнцыялаў, сінаптычнай перадачы ад клеткі і фізіка-хімічных уласцівасцей клетачных мембран. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1970) (разам з Дж. Аксельрадам і У.Эйлерам).