Бернард Хіл | |
---|---|
англ.: Bernard Hill | |
Дата нараджэння | 17 снежня 1944[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 мая 2024[2] (79 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Marianna Hill[d][3] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр |
IMDb | ID 0384060 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бернард Хіл (англ.: Bernard Hill; 17 снежня 1944, Манчэстэр — 5 мая 2024, Лондан[4][5]) — брытанскі акцёр. За сваю амаль пяцідзесяцігадовую кар’еру сыграў шмат роляў у кіно, тэатры і на тэлебачанні. Найбольш вядомы па ролях капітана Эдварда Джона Сміта ў фільме «Тытанік»[6], караля Тэадэна ў кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў»[7] і рэктара турмы Сан-Квенцін у драме «Сапраўднае злачынства ». Хіл з’яўляўся адзіным акцёрам, які зняўся больш чым у адным фільме, узнагароджаным 11 прэміямі «Оскар» («Тытанік», «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля»)[8][9][10].
Бернард Хіл нарадзіўся 17 снежня 1944 года ў Блэклі , Манчэстэр. Вучыўся ў Ксаверыянскім каледжы , пазней паступіў у Манчэстэрскую палітэхнічную школу драмы, якую скончыў з дыпломам у 1970 годзе[11].
Упершыню Хіл атрымаў вядомасць у Вялікабрытаніі пасля ролі Ёсера Х’юза ў тэлевізійным серыяле «Хлопцы з Блэкстафа»[11]. Фраза яго героя «Дайце нам працу»[11] стала папулярнай сярод пратэстуючых у барацьбе супраць урада Маргарэт Тэтчэр з-за высокага ўзроўню беспрацоўя[12].
У 1982 годзе ён сыграў сяржанта Путнема ў аскараносным фільме «Гандзі » рэжысёра Рычарда Атэнбора[13]. Затым Бернард Хіл з’явіўся ў фільме 1984 года «Баўнці », чацвёртай пастаноўцы аб бунце на аднайменным караблі[6]. У 1989 годзе Хіл атрымаў прызнанне крытыкаў за ролю Джо ў пастаноўцы «Шырлі Валентайн»[6]. Пазней, ён сыграў прыкметныя ролі ў фільмах «Горы на месяцы » (1990) і «Мадагаскарская скура » (1995).
У сярэдзіне 1990-х Хіл пачаў з’яўляцца ў кіно больш часта. Яго першай галоўнай роляй стаў фільм 1996 года «Прывід і Цемра », разам з Вэлам Кілмерам і Майклам Дугласам[14]. Але найбольш запатрабаваным акцёрам Хіл стаў пасля ролі капітана Эдварда Джона Сміта ў фільме «Тытанік», які на той момант стаў самым касавым фільмам у гісторыі[13].
У 2002 годзе Хіл сыграў Філаса ў фільме «Цар скарпіёнаў », разам з Дуэйнам Джонсанам, Майклам Кларкам Дунканам і Келі Ху . Пазней, ён зняўся ў ролі караля Тэадэна ў кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Уладар пярсцёнкаў»[13][15].
Бернард Хіл памёр рана раніцай 5 мая 2024 года ва ўзросце 79 гадоў[16][17][18].