Бернарда Дадзі

Бернарда Дадзі
Дата нараджэння 1290[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1348[5][6][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр рэлігійнае мастацтва[d][3]
Мастацкі кірунак Ранняе Адраджэнне[9]
Уплыў Джота дзі Бандонэ[9]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бернарда Дадзі (іт. Bernardo Daddi, вядомы як Бернард Фларэнціец (Bernardus Florentinus); каля 1280, Фларэнцыя — 1348, там жа) — італьянскі мастак эпохі Пратарэнэсансу.

Жыў і тварыў у Фларэнцыі ў другой чвэрці XIV стагоддзі. Паслядоўнік Джота. На яго аказаў уплыў таксама сіенскі жывапіс (у прыватнасці, П’етра Ларанцэці).

Тэматыка карцін выключна рэлігійная. Да ранніх работ адносяцца фрэскі са сцэнамі з жыццяў Святых Стэфана і Лаўрына ў капэле Берардзі-Пульчы ў царкве Санта-Крочэ ў Фларэнцыі. Стварыў некалькі алтароў для цэркваў Італіі (напрыклад, трыпціх Марыі з немаўлём і святымі Мацеем і Мікалаем (1328) ва Уфіцы, Мадонна з немаўлём у Арсанмікеле ў Фларэнцыі (1346—1347).

Яго карцінам уласцівыя дэкаратыўнасць, складаны малюнак і тонкая каларыстыка. Асобныя работы мастака знаходзяцца ў калекцыі Эрмітажа.

Зноскі

  1. Bernardo Daddi // Minneapolis Institute of Art — 1883. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bernardo Daddi // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в http://vocab.getty.edu/page/ulan/500004953
  4. RKDartists
  5. https://rkd.nl/nl/explore/artists/19602
  6. https://rkd.nl/explore/artists/19602
  7. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  8. mutualart.com — 2008.
  9. а б Bernardo Daddi // Encyclopædia Britannica