| ||
Бернскі Фізіялог. 850-я гады (?) | ||
Physiologus Bongarsianus | ||
Матэрыял | Пергамент | |
---|---|---|
Тэхніка | пігменты, пазалота | |
Памеры | 25,5 × 18 см | |
Burgerbibliothek, Берн | ||
(інв. Cod. 318) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бернскі «Фізіялог» (лац.: Physiologus Bongarsianus) — ілюмінаваны рукапіс лацінскага перакладу «Фізіялога» Каралінгскай эпохі, створаны, верагодна, у Рэймсе. Доўгі час знаходзіўся ў абацтве Св. Пятра ў Атвільеры, у 1632 годзе быў падораны гарадской бібліятэцы Берна, дзе з тых часоў і захоўваецца (каталожнае абазначэнне Codex Bongarsianus 318).
Рукапіс быў створаны, меркавана паміж 825—850 гадамі, у калафоне на аркушы 130 адваротным, пісец называе сябе Гекпертам (Haecpertus). У цяперашнім выглядзе ўключае 131 пергаментны аркуш фармату 255 × 180 мм. Рукапіс перапісаны каралінгскім мінускулам, для загалоўкаў выкарыстаны ўнцыял. У 1946 годзе манускрыпт быў адрэстаўраваны. Уключае таксама 25 абрамленых мініяцюр і яшчэ 10 — у тэксце. Магчыма, яны скапіраваны з антычнага прататыпа V стагоддзя.
Бернскі Фізіялог на Вікісховішчы |