Берыл | |
---|---|
Берыл з Джылгіта, Пакістан | |
Формула | Al2[Be3(Si6O18)] |
Сінгонія | Гексаганальная |
Колер | Зялёны, сінявата-блакітны, жоўты, ружовы, белы |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Шкляны |
Празрыстасць | Празрысты, напаўпразрысты |
Цвёрдасць | 7,5 — 8 |
Спайнасць | Недасканалая па {0001} |
Шчыльнасць | 2,6 — 2,9 г/см³ |
Берыл — мінерал з падкласа астраўных сілікатаў. Некаторыя з разнавіднасцяў берыла (напр. смарагд, аквамарын) адносяцца да каштоўных камянёў.
Назва ад грэчаскага слова βήρυλλος, якое прымянялася ў старажытнасці да любых відаў зялёных мінералаў.
Колер бледна-зялёны, ізумрудна-зялёны, вінна-зялёны, ружовы, сінявата-блакітны; бывае бясколерны. Бляск шкляны. Рысы не дае. Цвёрдасць 7,5—8. Спайнасць недасканалая. Злом няроўны. Шчыльнасць каля 2,7. Сінгонія гексаганальная. Прасвечвае або празрысты. Шасцівугольныя прызматычныя крышталі, друзы; характэрна вертыкальная штрыхоўка. Суцэльныя зярністыя масы. Разнавіднасці: ізумруд — ярка-зялёны, аквамарын — колеру марской хвалі і іншыя.
Радовішчы на Урале, у Забайкаллі, Казахстане і інш. Руда на берылій, адзін з найбольш лёгкіх металаў, які шырока прымяняецца ў якасці легіруючага рэчыва. Празрыстыя каляровыя рознасці выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні.
Берыл на Вікісховішчы |