Берэн і Луціен | |
---|---|
англ.: Beren and Lúthien | |
Аўтар | Дж. Р. Р. Толкін |
Жанр | высокае фэнтэзі |
Мова арыгінала | англійская |
Афармленне | Алан Лі |
Выдавецтва |
HarperCollins Houghton Mifflin Harcourt |
Выпуск | 1 чэрвеня 2017 |
Старонак | 297 |
ISBN | 978-0-00-821419-7 |
Папярэдняя | Балада пра Аотру і Ітрун |
Наступная | Падзенне Гондаліна |
Берэн і Луціен (англ.: Beren and Lúthien) — зборнік 2017 года, у які ўвайшло некалькі версій падання Дж. Р. Р. Толкіна пра Берэна і Луціен — аднаго з самых ранніх апавяданняў Толкіна пра Серадзем’е. Гэта адно з трох «вялікіх паданняў» у яго легендарыуме. Выдадзенае пад рэдакцыяй Крыстафера Толкіна, яно апавядае пра каханне і прыгоды смяротнага чалавека Берэна і несмяротнай эльфійскай прынцэсы Луціен. Падзеі падання адбываюцца ў Першую эпоху Серадзем’я, прыкладна за 6500 гадоў да падзей «Хобіта» і «Валадара Пярсцёнкаў».
Толкін напісаў некалькі версій іх гісторыі. Упершыню персанажы Берэна і Луціен з’яўляюцца ў «Кнізе страчаных паданняў », напісанай Толкіным у 1916—1918 гадах. Пазней розныя версіі падання прыводзяцца ў паэме «Лэ пра Лэйціян », хроніках «Шэрыя аналы », пасмяротна складзенай кнізе «Сільмарыліян». Песню пра Берэна і Луціен Арагорн спявае хобітам у «Валадары пярсцёнкаў».
Натхненне для многіх ідэй, прадстаўленых у паданні, Толкін чэрпаў у каханні да сваёй жонкі Эдыт, і пасля яе смерці на яе надмагіллі было выгравіравана «Луціен», а пазней — «Берэн» на яго ўласным.