Берэ́т (лац.: biretum) — традыцыйны галаўны ўбор рымска-каталіцкага духавенства. Прадстаўляе сабой чатырохвугольную шапку з трыма альбо з чатырма пялёсткамі, на якой зверху пасярэдзіне знаходзіцца кутасік. Яго носяць духоўнікі ў час набажэнства, у час пахавальнай працэсіі на могілках ці проста разам з сутанай, асабліва зімой, у касцёле ці на дварэ.
Берэты адрозніваюцца ў залежнасці ад месца чалавека ў Царкоўнай іерархіі: