Бластамікоз | |
---|---|
МКБ-10-КМ | B40.9 і B40 |
МКБ-9-КМ | 116.0[1][2] і 116[1][2] |
DiseasesDB | 1439 |
MedlinePlus | 000102 |
MeSH | D001759 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бластамікоз — хранічны, некантагіёзны мікоз, які пашкоджвае скуру, лёгкія і іншыя ўнутраныя органы чалавека і некаторых жывёл (сабак, радзей каней). Распаўсюджаны ў ЗША, Канадзе, адзінкавыя выпадкі зарэгістраваны ў іншых краінах. Захворванне і ўзбуджальнік упершыню апісаны Томасам Гілкрыстам і Уільямам Стоксам у 1896 - 1898 гадах.[3]
Адрозніваюць бластамікоз:
Узбуджальнік бластамікоза — дражджавыя і дрожджападобныя паразітычныя грыбкі (Blastomyces dermatitidis і інш.), якія размнажаюцца пачкаваннем. Заражэнне адбываецца пры ўдыханні спораў грыбка з пылам.
Першасны ачаг лакалізуецца ў лёгкіх, потым пашкоджваецца скура. Пры лакалізавальных пашкоджаннях прагноз спрыяльны, пры пашкоджаннях унутраных органаў — высокая смяротнасць.