Блокчэйн (англ.: blockchain альбо block chain — ланцужок блокаў) — пабудаваны па пэўных правілах бесперапынны паслядоўны ланцужок блокаў, якія змяшчаюць інфармацыю. Часцей за ўсё, гаворка ідзе пра транзакцыі ў розных крыптавалютах, але блокі могуць утрымліваць і іншую інфармацыю. Упершыню тэрмін з’явіўся як назва размеркаванай базы дадзеных, рэалізаванай у сістэме «Біткойн».
Асноўным і бясспрэчным плюсам блокчэйну з’яўляюцца дэцэнтралізаваныя тэхналогіі. Дэцэнтралізацыя дазваляе пазбегнуць многіх праблем, якімі валодалі базы-папярэднікі. Галоўнага цэнтра тут проста няма, а ўсе ўдзельнікі сеткі надзеленыя роўнымі правамі. Па сутнасці, кожны карыстальнік такой сеткі не толькі карыстаецца ёю для размяшчэння інфармацыі, але і сам з’яўляецца пастаўшчыком сэрвісу. Такім чынам, калі нейкі з элементаў такой сеткі выйдзе з ладу, гэта ніяк не адаб’ецца на працы астатніх удзельнікаў.
Блокчэйн — сістэма размеркаванага рэестра даных, даступная кожнаму ўдзельніку гэтай сеткі. Напрыклад, лічбавая валюта, у аснове працы якой ляжыць блокчэйн, можа стварацца, перамяшчацца і захоўвацца па-за кампетэнцыяй любога ўрада, фінансавай установы або асабістага юрыста, але тым не менш кожная транзакцыя запісваецца ў блокчэйн і публічная.
Блокчэйн патрэбны там, дзе важныя хуткасць і надзейнасць перадачы даных — значыць, практычна ў любой сферы жыцця: пры заключэнні смарт-кантрактаў на пастаўку тавараў, праверцы вынікаў электроннага галасавання або працы любой крыптавалюты, напрыклад біткоіна.
Лічыцца, што тэхналогію размеркаванага рэестра вынайшаў Сатошы Накамота ў 2008 годзе як рэестр для першай сусветнай крыптавалюты — біткоіна. Аднак пэўна невядома, ці ёсць сапраўды чалавек з такім імем, або гэта псеўданім, за якім хаваецца група людзей.
Шмат хто спрабуе даказаць, што яны і ёсць Сатошы. Адзін з самых вядомых — прадпрымальнік Крэйг Райт. Ён сцвярджае, што стварыў біткоін, а таму Bitcoin Core павінен вярнуць яму доступ да згубленага кашалька.
Пры ацэнцы бягучага ўзроўню развіцця блокчэйн-тэхналогіі, звяртаюць увагу на тры фактары:
Тэхналогія зусім новая, сутыкаецца з рознымі памылкамі, яшчэ шмат работы па стабілізацыі.