Блэк-метал | |
---|---|
Кірунак: | Экстрэмальны метал |
Вытокі: | Трэш-метал, дэт-метал, хардкор-панк |
Месца і час узнікнення: |
1-я хваля: 80-я, Еўрапейская экстрэмальная метал сцэна 2-я хваля: пачатак 90-х, Скандынаўская экстрэмальная метал сцэна |
Папулярнасць: | 90-я, у асноўным андэграунд[1] |
Разнавіднасці | |
Паджанры: |
Сімфанік-блэк-метал Мелодык-блэк-метал Атмасферык-блэк-метал Эпік-блэк-метал Эмбіент-блэк-метал Меланхолік-блэк-метал Дэпрэсіўна-суіцыдальны блэк-метал Пост-блэк-метал Тру-блэк-метал Блэк-дэт-метал Блэк-дум-метал Фолк-блэк-метал Паган-блэк-метал Прагрэсіў-блэк-метал Нацыянал-сацыялістычны блэк-метал Анблэк-метал |
Роднасныя: |
Паган-метал Вікінг-метал Дарк-метал Дэт-метал Эпік-метал |
Блэк-метал — разнавіднасць экстрымальнай музыкі.
Жанр зарадзіўся ў 1980-х як адгалінаванне трэш-металу. Піянерамі блэка прынята лічыць англійскі гурт Venom і шведскі Bathory.
Сваю назву стыль атрымаў дзякуючы альбому Black Metal, выпушчаны гуртам Venom у 1982 годзе. Канчаткова жанр сфармаваўся ў пачатку 1990-х намаганнямі нарвежскіх гуртоў, так званага «чорнага кола», у склад якога ўваходзілі некаторыя ўдзельнікі Mayhem, Burzum, Darkthrone, Immortal.
У жніўні 2001 года ўрад Малайзіі (дзе больш за 60 % жыхароў — мусульмане) абвясціў забарону блэк-металу на тэрыторыі краіны. Па словах ісламскіх уладаў краіны, такая музыка кепска ўплывае на моладзь і кідае яе ў абдымкі акультызму. У рамках барацьбы з блэк-металам ўрад выдаў указ, які прадпісваў дзяржаўным радыёстанцыям і тэлеканалам паменшыць колькасць «металу», які гучыць у эфіры, і ўвёў правіла, у адпаведнасці з якім замежныя гурты, якія плануюць выступіць у Малайзіі з канцэртамі, павінны спачатку прадставіць на адабрэнне спецыяльнай камісіі відэакасеты з запісам сваіх выступаў. Акрамя таго, у многіх школах па ініцыятыве іх кіраўнікоў былі праведзены праверкі вучняў на прадмет татуіровак, атрыбутыкі і іншых тэматычных упрыгожанняў.