Удзельнік Другой сусветнай вайны, у гарах Італіі атрымаў цяжкае раненне, правёў тры гады ў шпіталях, яго правая рука так і засталася паралізаванай; меў тры баявыя ўзнагароды. Атрымаў юрыдычную адукацыю і ступень (Універсітэт Вошберн, 1952) і працаваў юрыстам.
Сенатар ад Канзаса (1969—1996), займаў кампрамісную пазіцыю паміж правым і левым крылом рэспубліканцаў. У 1985—1996 лідар рэспубліканцаў у Сенаце. Кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША на выбарах 1976 года пры дзеючым прэзідэнце Джэральдзе Фордзе і ў прэзідэнты ЗША на выбарах 1996 года; кандыдатам у віцэ-прэзідэнты быў Джэк Кемп. Абодва разы пацярпеў паразу ад дэмакратаў (першы раз віцэ-прэзідэнтам быў абраны Уолтэр Мандэйл пры абраным прэзідэнце Джымі Картэры, другі раз — на другі тэрмін пераабраны дзеючы прэзідэнт Біл Клінтан). На выбарах 1996 года стаў найстарэйшым палітыкам, вылучаным на пасаду прэзідэнта ўпершыню. Яго намеры скараціць падаткі і ўрэзаць сацыяльныя праграмы выбаршчыкі ўспрынялі негатыўна, што толькі спрасціла Клінтану кампанію; у калегіі выбаршчыкаў Клінтан набраў на 220 галасоў больш. Доўл стаў адзіным у гісторыі прадстаўніком дзвюх найбуйнейшых партый, вылучаным і ў віцэ-прэзідэнты, і ў прэзідэнты, але не абраным ні на тую, ні на іншую пасаду.
Яго жонка Элізабет Доўл — таксама вядомая дзяячка Рэспубліканскай партыі, былы міністр транспарту і працы ЗША, сенатар ад штата Паўночная Караліна.
Памёр 5 снежня 2021 года. Магчымай прычынай смерці мог стаць рак лёгкіх, які быў дыягнаставаны ў палітыка ў лютым 2021 года[9].
Зноскі
↑Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.